Луіс Антоніа Эрэра Кампінс (; ,  — , ) — венесуэльскі палітычны дзеяч, прэзідэнт краіны ў 1979—1984 гадах.

У пачатку яго прэзідэнцкага тэрміна даходы ад продажу нафты выраслі трохразова. У Луіса Кампінса быў дырыжысцкі погляд на эканамічную ролю ўрада, ён выступаў прыхільнікам моцнага ўплыву дзяржавы на эканоміку, павялічыў за 1979—1981 дзяржаўныя выдаткі ў два разы, ініцыяваў праграму культурнага развіцця і рэфармавання сістэмы адукацыі.

Яго ўрад працягнуў палітыку прэзідэнта Перэса па запазычанні на сусветным рынку, перапоўненым нафтадоларамі, і да пачатку 1980-х гадоў дзяржаўны доўг замежным фінансавым інстытутам вырас да 25 млрд долараў ЗША (без уліку даўгоў дзяржаўных прадпрыемстваў, якія склалі 10 млрд долараў). У 1982 годзе сусветныя кошты на нафту пачалі зніжацца, што пагоршыла эканамічныя праблемы. Спрабуючы прадухіліць спад у эканоміцы, урад пусціў на бягучыя выдаткі сродкі Інвестыцыйнага фонду і інвестыцыйныя рэзервы PETROVEN. У выніку пачаўся масавы адток капіталу з краіны. Венесуэльскі балівар быў прывязаны ў суадносінах 4,30 да долара, аднак у выніку падзення даходаў ад нафты і ўцёкаў капіталу суадносіны выраслі да 15 балівараў за долар (Чорная пятніца, 28 лютага 1983). У канцы свайго праўлення Кампінс быў вымушаны праводзіць непапулярныя меры для пераадолення эканамічнага крызісу.

У сферы знешняй палітыкі ў 1980 годзе падпісаў эканамічнае пагадненне з Мексікай аб сумеснай транспарціроўцы нафты ў краіны Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна. У 1982 годзе Эрэра заняў бок Аргенціны ў вайне супраць Вялікабрытаніі за Фальклендскія астравы, спрытна выкарыстаўшы антыамерыканскія і антыбрытанскія настроі ў грамадстве. На гэтай хвалі высунуў тэрытарыяльныя прэтэнзіі да былой брытанскай калоніі — суседняй Гаяны. Яго ўрад таксама прызнаў Сахарскую Арабскую Дэмакратычную Рэспубліку як суверэнную дзяржаву ў Заходняй Сахары.

Катэгорыя:Прэзідэнты Венесуэлы