Стэфан Чарноцкі (; ) — польскі геолаг, горны інжынер, падарожнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў в. Гайлянцы на Віленшчыне ў сям’і ўрача. Скончыў рэальнае вучылішча ў г. Сумы і першы курс Харкаўскага тэхналагічнага інстытута. У 1906 г. у Санкт-Пецярбургскім горным інстытуце атрымаў дыплом горнага інжынера. Падчас вучобы С. Чарноцкі па запрашэнні Расійскага геалагічнага камітэта ўдзельнічаў у разліку рэсурсаў Дамброўскага вугальнага басейна (зараз Польшча). У далейшым працягваў працу ў гэтым камітэце. Даследаваў радовішчы нафты, прыроднага газу, выкапнёвага вугалю, будаўнічых матэрыялаў на Каўказе, праводзіў інжынерна-геалагічныя пошукі пад будаўніцтва дарогі Туапсэ—Сухумі ўздоўж узбярэжжа Чорнага мора.
У 1922 годзе С. Чарноцкі быў запрошаны на працу ў . На працягу пятнаццаці гадоў займаў пасаду начальніка аддзела вугалю і нафты, некаторы час з’яўляўся віцэ-дырэктарам і дырэктарам інстытута. Навуковая дзейнасць С. Чарноцкага ў гэты перыяд была звязана з геалогіяй Польскага вугальнага басейна. Ён арганізаваў сістэматычныя даследаванні вугальных радовішчаў, склаў карту іх размяшчэння, правёў разлік агульнай колькасці рэсурсаў і вызначыў найбольш перспектыўныя радовішчы з эканамічнага пункту гледжання, апублікаваў шэраг навуковых прац, прысвечаных Польскай вугальнай зоне і геалогіі нафты. Пад яго рэдакцыяй выканана карта карысных выкапняў Польшчы (1931). У 1938 г. С. Чарноцкі ўзначаліў кафедру прыкладной геалогіі Кракаўскай горнай акадэміі, дзе займаўся вывучэннем геалогіі паўднёвых раёнаў Польшчы. У гады Другой сусветнай вайны вучоны некаторы час утрымліваўся ў канцлагеры Заксенхаўзен. Потым выкладаў у Кракаўскай тэхнічнай школе, у 1945—1947 гг. з’яўляўся прэзідэнтам Польскага геалагічнага таварыства.
Крыніцы
Спасылкі Беларусь у асобах i падзеях
Катэгорыя:Геолагі Польшчы