Выпадко́васць — філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае знешнія, неістотныя, няўстойлівыя сувязі аб'екта. Характарызуе тое, што не вынікае з унутранай прыроды з'явы, а з'яўляецца вынікам уздзеяння пабочных фактараў, і таму можа як адбыцца, так і не адбыцца.

З'яўляецца суадноснай катэгорыяй да неабходнасці. Дыялектычная сувязь паміж выпадковасцю і неабходнасцю прадугледжвае іх узаемапранікненне і ўзаемапераходы. Выпадковасць выступае ў якасці формы праяўлення і дапаўнення неабходнасці. Перабольшванне ролі выпадковасці і ігнараванне неабходнасці пазбаўляюць прыродныя і грамадскія сістэмы ўпарадкаванасці, арганізаванасці і сістэмнасці.

Гл. таксама Індэтэрмінізм Імавернасць

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Філасофскія катэгорыі Катэгорыя:Метафізіка Катэгорыя:Дыялектыка