Андрэй Вячаслававіч Кураеў (; ) — расійскі рэлігійны і грамадскі дзеяч, пратадыяк, багаслоў і місіянер, аўтар шматлікіх кніг, доктар філасофіі і багаслоўя.
З 2013 года падвяргаецца рэпрэсіям з боку Рускай праваслаўнай царквы і дзяржавы за крытыку Маскоўскага патрыярхата і патрыярха Кірыла. За асуджэнне расійскай агрэсіі ва Украіне быў аштрафаваны і абвешчаны «замежным агентам» у Расіі. У 2023 годзе патрыярх Кірыл пазбавіў яго сану, але ў красавіку 2024 года Сусветны Патрыярх, атрымаўшы зварот дыякана і вывучыўшы доказы па справе, прызнаў, што ён быў пакараны не па рэлігійных, а па палітычных прычынах, і таму аднавіў яго ў свяшчэнным сане. 23 ліпеня 2024 года па ўласнай просьбе прыняты ў клір Экзархата Сусветнага Патрыярхата ў Літве.
Крыніцы
Спасылкі
Духавенства
Катэгорыя:Аўтары энцыклапедый і слоўнікаў Катэгорыя:Выкладчыкі Маскоўскай духоўнай акадэміі Катэгорыя:Праваслаўныя багасловы Катэгорыя:Блогеры Расіі Катэгорыя:Багасловы Расіі Катэгорыя:Філосафы Расіі Катэгорыя:Публіцысты Расіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна УПЦ прападобнага Нестара Летапісца 3 ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені Катэгорыя:Кандыдаты багаслоўя Катэгорыя:Кандыдаты філасофскіх навук Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскай духоўнай акадэміі Катэгорыя:Выпускнікі багаслоўскага факультэта Бухарэсцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Выпускнікі філасофскага факультэта МДУ Катэгорыя:Выпускнікі Расійскага праваслаўнага ўніверсітэта