Кодэкс грамадзянскага судаводства Рэспублікі Беларусь — звод заканадаўства Рэспублікі Беларусь, які аб'яднае і дапаўняе дзеючыя Грамадзянскі працэсуальны і Гаспадарчы працэсуальны кодэксы. Ён пачынае дзейнічаць з 1 студзеня 2026 года, калі папярэднія кодэксы перастаюць дзейнічаць.

Кодэкс падзелены на 9 раздзелаў, якія змяшчаюць 59 глаў (640 артыкулаў).

Дакумент прызначаны ўстанавіць адзіныя правілы разгляду грамадзянскіх і эканамічных спраў у судах. Акрамя таго, у кодэксе замацаваны шэраг навацый, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці грамадзянскага судаводства. Сярод іх — прымяненне электронных доказаў, далейшая лічбавізацыя судовага працэсу, увядзенне інстытута калектыўных іскаў, спрошчанае судаводства. Адначасова пашыраецца выкарыстанне пазасудовых спосабаў урэгулявання спрэчак — з дапамогай медыяцыі, перагавораў, прымірыцельнай працэдуры. Гэтыя меры павінны садзейнічаць самастойнаму вырашэнню бакамі справы на ўзаемавыгадных умовах.

Зноскі

Спасылкі

Тэкст кодэкса на Pravo.by (руск.) Тэкст кодэкса на Pravo.by (бел.) Тэкст кодэкса у сістэме "Эталон" (руск.)

Катэгорыя:Кодэксы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2024 годзе