Туган-Бараноўскія або Туган-Мурза-Бараноўскія, мурзы Туганскія (, Murza Tuhański) — старадаўні шляхецкі род літоўскіх татараў герба ўласнага «Туган». Упершыню згаданы ў гістарычных хроніках XV стагоддзя.
Паходжанне і гісторыя Князь (мурза) Тэмір Туган-бі (бей) — родапачынальнік. Паводле Станіслава Дзядулевіча, паходзіў з дагестанскіх мурзаў. Паводле Міхаіла С. Туган-Бараноўскага, Тэмір Туган-бі прыбыў да двара вялікага князя Вітаўта разам з жонкай і двума сынамі: Аміранам і Эль-Кадзіром.
На думку С. Дзядулевіча, спачатку род належаў да Юшынскага, па іншых звестках — да Барынскага племяннога татарскага сцягу ВКЛ. Апошняя версія падмацоўваецца сугучнасцю назвы мангольскага племя барын з баранам, што магло быць перасэнсавана ў прозвішчы.
Паводле легенды, Аміран ажаніўся з мясцовай жанчынай, узяў яе прозвішча і вадзіў уласны татарскі сцяг. Але крыніцы абвяргаюць харужаства першых Туганаў. Паводле версіі С. Дзядулевіча, сынам Амірана і мясцовай татаркі быў невядомы з крыніц Баран (татарскае імя), ад якога і паходзіць прозвішча. Калі версія правільная, сын Барана па крыніцах ужо вядомы. Ім будзе пратапласта роду — Давыд па бацьку Барановіч. Яго сын "Багдан мурза Туганскі Давыдовіч" быў татарскім ротмістрам у Інфлянтах і Маскве, за што атрымаў вёску Гудайці каля Меднікаў.
Давыд меў брата Яська. Ад братоў паходзяць дзве галіны роду, якія шырока рассяліліся ў Гарадзенскім і Віленскім паветах. Паводле легенды, у Наваградскім ваяводстве ім спачатку належалі Тугановічы, магчыма, яны валодалі таксама Барановічамі.
Прадстаўнікі роду, як татары, удзельнічалі ў большасці войнаў ВКЛ. Як татарскія мурзы яны вадзілі звычайна троцкі (гарадзенскі) сцяг татараў ВКЛ. У XVIII ст. яны сталі афіцэрамі ўланаў на службе ВКЛ і Польшчы і аднымі з заснавальнікаў уланскай кавалерыі Расійскай імперыі і Прусіі.
Прадстаўнікі роду Давыд Бараноўскі — у 1658—1661 гадах ротмістр, у 1665 і 1674 гадах харужы троцкага татарскага сцягу. Абрахам Бараноўскі — харужы, штаб-ротмістр 1-га палка пярэдняй варты ВКЛ (1785—1792). Мустафа Якубавіч Мурза Туханьскі (Туган) — палкоўнік, з 1750 года генерал ВКЛ. Якуб Янушавіч Мурза Туган-Бараноўскі — у 1773 годзе харужы палка пярэдняй стражы, палкоўнік Касцюшкаўскага паўстання, з 1805 года палкоўнік прускай службы. Якуб Мустафа Бараноўскі — з 1778 года харужы палка пярэдняй варты ВКЛ, удзельнік вайны за незалежнасць 1792 года. Пазней палкоўнік (генерал-маёр, генерал-лейтэнант) — заснавальнік і першы шэф Татарска-літоўскага ўланскага палка на расійскай службе (03.12.1796 — 05.11.1800). Мацей Туган-Бараноўскі — гісторык. Аляксандр Амуратавіч Туган-Мірза-Бараноўскі (1847—1884) — афіцэр, гісторык і археолаг; пісаў артыкулы па гісторыі Запарожжа, Украіны, Рускай Імператарскай гвардыі. Мікалай Амуратавіч Туган-Мірза-Бараноўскі (1854—1895) — таварыш пракурора, натарыўс. Аўтар серыі артыкулаў пра Талмуд у «Новым Часе». Па даных агляду Д. Д. Языкова, памёр у глыбокай беднасці, пакінуўшы ўдаву і двух малалетніх дачок без сродкаў да існавання. Уладзімір Аляксандравіч Туган-Мірза-Бараноўскі (1860—1887) — пісьменнік. Таісія Пятроўна Туган-Бараноўская (1831—?) — пісьменніца. Міхаіл С. Туган-Бараноўскі — гісторык. Міхаіл Іванавіч Туган-Бараноўскі (1865—1919) — расійскі і ўкраінскі эканаміст, гісторык, прадстаўнік «легальнага марксізму»; пасля 1917 — палітык і дзяржаўны дзеяч Украінскай народнай рэспублікі (міністр фінансаў). Лідзія Карлаўна Туган-Бараноўская (1869—1900) — пісьменніца, жонка папярэдняга. Міхаіл Міхайлавіч Туган-Бараноўскі (1902—1986) — пісьменнік, псеўданім — Свіцязскі. Джучы Міхайлавіч Туган-Бараноўскі (1948—2015) — прафесар, доктар гістарычных навук, загадчык кафедры новай і найноўшай гісторыі Валгаградскага ўніверсітэта. Давід Іванавіч Туган-Мірза-Бараноўскі (1881—1941) — афіцэр Расійскай Імператарскай арміі і Белага руху. Людміла Іванаўна Туган-Бараноўская (1879—1960), муж — Дзмітрый Мікалаевіч Любімаў. Леў Сцяпанавіч Туган-Бараноўскі (1880—?) — афіцэр Рускай імператарскай арміі. Міхаіл Леанавіч Туган-Бараноўскі (01.12.1879 — 11.12.1937) — ураджэнец г. Уладзімір, рускі, беспартыйны, з дваран, адукацыя сярэдняя, падпалкоўнік царскай арміі (з 05.05.1917). Прызваны 01.09.189[?] у артылерыйскі полк, дзе даслужыўся да капітана; з ліпеня 1915 г. пераведзены ў 5-ы палявы Цяжкі Артылерыйскі дывізіён у складзе двух цяжкіх батарэй, які перайменаваны 03.06.1915 г. у 10-ы асобны Цяжкі Артылерыйскі. Загадчык 1-х Савецкіх Харкаўскіх інструктарскіх артылерыйскіх курсаў, з канца мая 1919 г. — начальнік артылерыі савецкага ўмацаванага раёна Харкава, з кастрычніка 1919 г. — ваенны выкладчык ВНУ Петраграда-Ленінграда да 1930 г. (вышэйшая артылерыйская школа ім. Ф. Э. Дзяржынскага на Арсенальнай набярэжнай, д. 17), у 1930—1932 гг. — начальнік Томскай артылерыйскай школы, у 1932—1937 гг. — ваенны кіраўнік Яснапалянскай школы Шчэкінскага р-на Маскоўскай вобл., жыў па месцы працы. Леан Туган-Бараноўскі (22.06.1907 — 27.04.1954) — польскі шахматыст і шахматны кампазітар.
Крыніцы
Літаратура
Gajl T. Polish Armorial Middle Ages to 20th Century. — Gdańsk: L&L, 2007. — . Камиль Алиев. Князья Туган-Барановские: кто они и откуда? Дата обращения: 6 октября 2012. Архивировано 26 октября 2012 года. W. Litmanowicz, J. Giżycki. Szachy od A do Z. — Tom II. — Warszawa, 1986. — S. 1253.