Уладзісла́ў Сярге́евіч Пілю́та ( — ) — савецкі і беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1989—1992).
Біяграфія Нарадзіўся 1 студзеня 1934 года. Член КПСС.
Да 1969 — інжынерны і партыйны работнік у Магілёве. 1969—1973 — першы сакратар Магілёўскага гаркама КПБ. 1973—1982 — сакратар Магілёўскага абкама КПБ. 1982—1985 — загадчык сектара Аддзела машынабудавання ЦК КПСС. 1985—1989 — намеснік загадчыка Аддзела машынабудавання ЦК КПСС. 1989—1991 — намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР. 1991—1992 — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 8-га склікання, народны дэпутат Беларускай ССР/ Рэспублікі Беларусь (1990—1994). Дэлегат XXIV з’езда КПСС.
Узнагароды і прэміі Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Сакратары Магілёўскага абкама КПБ Катэгорыя:Дэлегаты XXIV з’езда КПСС