Назву Паста́вы маюць:
Паставы — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Мядзелцы, адміністрацыйны цэнтр Пастаўскага раёна. Паставы — былы ваенны аэрадром, размешчаны на захад ад аднайменнага горада Паставы Віцебскай вобласці ў Беларусі. Паставы — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў горадзе Паставы; на лініі Крулеўшчына — Лынтупы, паміж прыпыначным пунктам Валькі і прыпыначным пунктам Вольша. Паставы — археалагічны помнік на паўднёвай ускраіне горада Паставы Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўночным беразе возера Задзеўскае, на краі першай надпоймавай тэрасы.