Kappa — італьянскі вытворца і пастаўшчык спартыўнага адзення, заснаваны ў 1916 годзе. З’яўляецца пастаўшчыком футбольнай экіпіроўкі ва ўсім свеце. Штаб-кватэра кампаніі размяшчаецца ў Турыне.
Гісторыя Заснавана ў 1916 годзе пад назвай Società Anonima Calzificio Torinese, пасля вядомая як M.C.T. Першапачатковай прадукцыяй кампаніі былі шкарпэткі і ніжняя бялізна. У 1960-х гадах брэнд Aquilla, пад якім выступала кампанія, быў зменены на Kappa. У канцы 1960-х гадоў кампанія пачала выпускаць адзенне, афіцыйна вызначанае як унісекс (выпускаюцца такія брэнды, як Robe di Kappa і Jesus Jeans), а з канца 1970-х гадоў кампанія прымае рашэнне выпускаць спартыўнае адзенне.
Лагатып Лагатып кампаніі — абрыс юнака і дзяўчыны, якія сядзяць адзін да аднога спінай. Ідэя выкарыстоўваць такую эмблему прыйшла выпадкова. У 1969 годзе фатографы рабілі фотасесію экіпіроўкі для плавання. Фатограф выпадкова зняў прысутных спіна да спіны хлопца і дзяўчыну — за імі размяшчалася крыніца святла і на фатаграфіі былі бачныя толькі відарысы. Фатаграфія так усім спадабалася, што паслужыла асновай для вядомай па ўсім свеце эмблемы кампаніі. Катэгорыя:Кампаніі Італіі