«Baby’s in Black» () — песня гурта «The Beatles», якая была напісана сумесна Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні і ўвайшла ў альбомы Beatles For Sale і Beatles '65.
Песня Песня была напісана сумесна Ленанам і Мак-Картні ўлетку 1964 года падчас канцэртнага тура гурта па Аўстраліі і Новай Зеландыі. Паводле музычнага крытыка Рычы Антэрбергера, песня ўяўляе сабой «любоўную элегію, прысвечаную расчараванай дзяўчыне; элегію больш панурую, чым любая іншая з папярэдніх песень "The Beatles"».
Згодна з многімі крытыкамі і спецыялістамі па гісторыі «The Beatles», у песні спяваецца пра Астрыд Кірхгер (сябра і фатографа гурта) і пра Сцюарта Саткліфа (Астрыд была яго нявестай і была надзвычай прыгнечана яго смерцю), аднак ніякіх афіцыйных пацверджанняў гэтай версіі не было.
О, дарагая, што я магу зрабіць. Дзетка ў жалобе, а я сумую, Скажы мне, о, што я магу зрабіць.
Яна думае пра яго, І таму яна апранута ў чорнае. І нягледзячы на тое, што ён ніколі не вернецца, Яна апранута ў чорнае.
Нягледзячы на даволі песімістычны тэкст, песня напісана ў мажоры і лёгкім вальсавым рытме (у трохдольным памеры 6/8).
Запіс песні Песня была запісана 11 жніўня 1964 года на студыі «Эбі-Роўд». Песня стала першай, запісанай для альбома Beatles For Sale.
Усяго было запісана 14 дубляў. Пры запісе песні Мак-Картні і Ленан выконвалі свае вакальныя партыі адначасова на адзін мікрафон (яны настаялі на гэтым, каб танчэй чуць адзін аднаго).
У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — асноўны вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара Джордж Харысан — сола-гітара Рынга Стар — ударныя, бубен
Лёс песні Гурт выконваў гэтую песню на многіх сваіх канцэртах з канца 1964 года да самага апошняга тура ў 1966 годзе (пры гэтым звычайна песня ішла пасля Rock and Roll Music і Long Tall Sally). Паводле Мак-Картні, «мы звычайна ўстаўлялі яе туды і думалі: „Ну, няхай яны толкам і не разумеюць, што з гэтым рабіць, але гэта рэальна крута“».
Улетку 1965 года кампазіцыя ўвайшла ў міні-альбом гурта Beatles For Sale (No. 2). У 1996 годзе жывое выкананне песні было выпушчана на баку «Б» сінгла «Real Love», другога сінгла, апублікаванага ў межах праекта The Beatles Anthology.
Крыніцы
Спасылкі
Відэа з гучаннем студыйнай версіі песні Відэазапіс жывога выканання песні ў Мюнхене 24 чэрвеня 1966 года
Катэгорыя:The Beatles