Ромас Батура () — літоўскі гісторык, доктар гуманітарных навук.
Біяграфія У 1960 годзе скончыў Віленскі ўніверсітэт. У 1960—1967 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі АН ЛітССР. У 1967—1972 гадах старшыня Навукова-метадычнай рады па ахове культурных помнікаў Міністэрства культуры ЛітССР. Кандыдат гістарычных навук (1972). У 1972—1990 гадах выкладчык Віленскага ўніверсітэта, з 1978 года — дацэнт. З 1990 года загадчык кафедры гісторыі Літвы Віленскага педагагічнага ўніверсітэта. З 2006 года дацэнт Літоўскай ваеннай акадэміі імя генерала Ёнаса Жамайціса.
Са снежня 1993 да 2000 года — старшыня рады Саюдзіса. Быў членам прэзідыума Літоўскага фонду культуры, членам рэдакцыйнай калегіі выдання навуковых прац літоўскіх вышэйшых навучальных устаноў «Гісторыя», супрацоўнікам Універсальнай літоўскай энцыклапедыі.
Бацька Костас Батура — літоўскі афіцэр у 1919—1920 гадах, добраахвотнік-«стваральнік» узброеных сіл незалежнай Літвы. Жонка Юраце, сын Шарунас.https://www.vrk.lt/statiniai/puslapiai/rinkimai/400_lt/Kandidatai/Kandidatas19668/Kandidato19668Anketa.html
Пахаваны на Раканцішскіх могілках.
Навуковая дзейнасць У сваёй найважнейшай працы «Lietuva tautų kovoje prieš Aukso ordą» (Літва ў барацьбе народаў супраць Залатой Арды) упершыню разгледзеў адносіны Вялікага Княства Літоўскага (да 1363) з мангола-татарамі. Падрыхтаваў да літоўскамоўнага выдання (пераклад з лацінскай Леанаса Валкунаса) «Хроніку зямлі Прускай» Пятра з Дусбурга (1985).
Бібліяграфія Lietuvių karas su kryžiuočiais, 1964 m., vienas autorių Lietuvos pilys, 1971 m., vienas autorių Борьба Литовского великого княжества против Золотой Орды. От нашествия полчищ Бату до битвы у Синих вод : автореферат диссертации … кандидата исторических наук : (571) / Р. Батура. ― Вильнюс, 1972. Lietuvos kultūros paminklų sąrašas, 1973 m. vienas rengėjų. Lietuva tautų kovoje prieš Aukso Ordą : nuo Batu antplūdžio iki mūšio prie Mėlynųjų Vandenų / R. Batūra. — Vilnius, 1975. Lietuvos Sąjūdis ir valstybės atkūrimas, 1998 m., rengėjas Baltijos kelias — kelias į Laisvę, 1999 m., rengėjas Lietuvos pergalė Šiaulių (Saulės) mūšyje 1236 m., Saulės delta, 2005 m. Siekiant nepriklausomybės. Lietuvos Sąjūdžio spauda 1988—1991 m., Valstybės žinios, 2005 m., rengėjas, ISBN 9986-18-138-0 Lietuvos laisvės kovų vietos, Generolo Jono Žemaičio Lietuvos karo akademija, 2008 m.
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыкі Літвы