Усма́н Дэмбеле́ (; ) — французскі футбаліст, нападаючы клуба «Пары Сен-Жэрмен» і нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён свету 2018 года.

У 2025 годзе стаў уладальнікам «Залатога мяча» за версіяй France Football і найлепшым футбалістам планеты сезона-2024/25 паводле версіі ФІФА. У гэтым сезоне ён з «Пары Сен-Жэрмэн» стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў, выйграў чэмпіянат, Кубак і Суперкубак Францыі, у 53 праведзеных матчах у складзе парыжскага клуба Усман Дэмбеле забіў 35 мячоў.

Дасягненні «Барусія»: Уладальнік Кубка Германіі: 2017

«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі: 2017/18, 2018/19, 2022/23 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2017/18, 2020/21 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2018, 2023

«Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі: 2023/24, 2024/25 Уладальнік Кубка Францыі: 2023/24, 2024/25 Уладальнік Суперкубка Францыі: 2023, 2024 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2024/25 Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2025

Францыя: Чэмпіён свету: 2018 Асабовыя:

Залаты мяч: 2025 Лепшы бамбардзір чэмпіянату Францыі: 2024/25

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Францыі