Салігорскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Салігорскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Салігорскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Салігорска, на вуліцы Казлова, 35.

Старшыні з 1 чэрвеня 2023 — Анатоль Міхайлавіч Ладыга.

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Салігорска Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Салігорскі раён