Маскоўскі акадэмічны тэатр сатыры — драматычны тэатр у Маскве. Размешчаны каля станцыі метро «Маякоўская» на Трыумфальнай плошчы ў Цвярскім раёне Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі. Адкрыўся 1 кастрычніка 1924 года ў падвальным памяшканні дома № 10 у Вялікім Гнезднікаўскім завулку.
У 1958 г. трупа тэатра ўпершыню адправілася на гастролі за мяжу ў Польшчу.
У 1963 годзе тэатр пераехаў у будынак 32/2 на Ленінградскім праспекце, але прабыў там нядоўга, у 1965 годзе быў пераведзены на Трыумфальную плошчу. У пастаноўках таго часу пераважала філасофская трагічная сатыра. Асноўнымі спектаклямі былі: «Дон Жуан, ці Любоў да геаметрыі» Макса Фрыша, «Вар’яцкі дзень, ці Жаніцьба Фігара» П’ера Бамаршэ, «Рэвізор» Мікалая Гогаля, «Гора ад розуму» Аляксандра Грыбаедава і іншыя.
У 1984 годзе Міністэрства культуры СССР прысвоіла тэатру званне акадэмічнага. Катэгорыя:Тэатры Масквы