«Альмаге́ст» (, ад араб. الكتاب المجسطي‎, аль-Кітаб аль-Маджысці — «Вялікая пабудова», таксама «Вялікая матэматычная пабудова па астраноміі ў 13 кнігах») — класічная праца Клаўдзія Пталемея, з’явілася каля 140 года, змяшчае поўны комплекс астранамічных ведаў Грэцыі і Блізкага Усходу таго часу. «Альмагест» на працягу трынаццаці стагоддзяў заставаўся асновай астранамічных даследаванняў.

Змест «Альмагест» змяшчае дэталёвы выклад геацэнтрычнай сістэмы свету, паводле якой Зямля ў цэнтры светабудовы, а ўсе нябесныя целы — вакол яе. Матэматычную аснову гэтай мадэлі распрацавалі Эўдокс Кнідскі, Гіпарх, Апалоній Пергскі і сам Пталемей. Назіральнай асновай паслужылі астранамічныя табліцы Гіпарха, які ў сваю чаргу абапіраўся, акрамя грэчаскіх назіранняў, на запісы вавілонскіх астраномаў.

Катэгорыя:Гісторыя астраноміі