Улдыс Брыедыс (; , Арлаваская воласць — , Латвія) — латвійскі фатограф і журналіст. Кавалер ордэна Трох зорак.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1940 годзе ў мястэчку Перконі Арлаўскай воласці. У 1961 годзе скончыў Валдэмарпілскую сярэднюю школу. З 1962 па 1966 год працаваў штурманам і капітанам у рыбалоўчым флоце. У 1963 годзе скончыў курсы капітанаў рыбалоўных суднаў. У 1966 годзе пачаў працаваць фатографам і журналістам спачатку ў раённай, потым у гарадской Ліепайскіх газетах. З 1969 года ўдзельнічаў у фотавыставах. У 1975 годзе, з мэтай абследавання латышскіх абшчын, разам з Інгварсам Лейцісам здзейсніў шасцімесячнае падарожжа на веласіпедзе праз Беларусь, Расію і Сібір ва Уладзівасток. У 1976 годзе пачаў працаваць у ліепайскай гарадской газеце пад псеўданімам Маціс Перконс (латыш. Matīss Pērkons). З 1979 па 1989 год Брыедыс працаваў фатографам у газеце «Падом'ю яўнатнэ», а з 1991 года — у газеце «Дзіена». З 1979 года член фотаклуба "Рыга".

У 2010 годзе выйшла кніга Лаймы Славы “Laika mednieks”, прысвечаная Улдысу Брыедысу. У 2016 годзе ў рыжскім кінатэатры Splendid Palace адкрылася выстава чорна-белых фатаграфій Улдыса Брыедыса.

Фатаграфіі Улдыса Брыедыса знаходзяцца ў калекцыях Латвійскага нацыянальнага мастацкага музея, Латвійскай нацыянальнай бібліятэцы, Латвійскага музея фатаграфіі і інш.

Улдыс Брыедыс памёр 16 мая 2023 года, пахаваны на могілках Райніса.

Літаратура Laima Slava. Laika mednieks (латыш.). — Neputns, 2010. — 720 с. — ISBN 978-9984-807-61-4.

Катэгорыя:Фатографы Латвіі