Ампутацыя (лац. amputatio) — у шырокім разуменні тэрміна — усячэнне дыстальна размешчанай часткі органа. Існуе ампутацыя малочнай залозы, носа, языка, маткі і г. д.

Найбольш часта тэрмін ужываецца ў значэнні ампутацыя канечнасці — яе ўсячэнне на працягу косткі (або некалькіх касцей) у адрозненне ад экзартыкуляцыі (Вычляненне праз сустаў)

Гісторыя Ампутацыя — адна з найстаражытнейшых аперацый. Гіпакрат праводзіў ампутацыю ў межах мёртвых тканак, пазней Цэльс прапанаваў праводзіць яе захопліваючы здаровыя тканкі, што было больш мэтазгодна, але ў сярэднія стагоддзі ўсё гэта было забыта. У XVI стагоддзі Парэ прапанаваў перавязку сасудаў замест прыпякання гарачым жалезам або апусканнем ў гарачы алей, потым Луі Пці стаў прыкрываць куксу скурай, і ў XIX стагоддзі Пірагоў прапанаваў касцёва-пластычныя аперацыі.

Класіфікацыя ампутацый 1. Па часе выканання (па П. А. Купрыянава — Н. Н. Бурдэнка) Першасныя (у парадку першаснай хірургічнай апрацоўкі) Раннія Познія Другасныя (з нагоды ускладненняў) Паўторныя (рэампутацыі)

2. Па спосабе ўсячэння мяккіх тканак Кругавыя Аднамомантныя (гільяціны) — адзіная перавага: выконваецца вельмі хутка Двухмоментныя Трохмомантная конус-кругавая ампутацыя сцягна паводле М. І. Пірагова Эліпсападобная Акраўкавыя Аднаакраўкавыя Двухакраўкавыя (з пярэдня-заднімі і косабакавымі акраўкамі)

3. У адносінах да надкосніцы Субперыястальныя (пластычны спосаб, пры якім абапіл косткі пакрываецца акраўкамі надкосніцы з дадзенай часткі) Апериостальные (спосаб ампутацыі ў дарослых, пры якім на працягу 4 см застаецца аголеная костка) Сегментарныя (спосаб ампутацыі ў дзяцей, пры якім агаляецца толькі тая частка косткі, якая перапільваецца)

4. Па спосабе закрыцця касцявога абапіла Косткапластычныя (напр., ампутацыя галёнкі паводле Пірагова, паводле Біра, ампутацыя сцягна паводле Грыці-Шыманоўскага-Альбрэхта) Перыёстапластычныя Тэнапластычныя (напр., ампутацыя сцягна паводле Календэра) Міёпластычныя (над абапілам косткі цягліцы сшываюцца практычна заўсёды, акрамя цяжкіх агнястрэльных раненняў, анаэробнай інфекцыі, сасудзістай паталогіі) З пластыкай скурна-падскурна-фасцыяльнымі акраўкамі Без закрыцця куксы

Катэгорыя:Хірургія