— японскі кампазітар, аўтар музыкі да шэрагу відэагульняў кампаніі Konami, гукарэжысёр, гітарыст і музычны прадзюсар. Скончыў Такійскі ўніверсітэт мастацтваў, дзе вывучаў прамысловы і інтэр’ерны дызайн. Далучыўся да Konami , ужо маючы на той час вопыт фрыланс-кампазітара.

Біяграфія Найбольш вядомы дзякуючы серыі гульняў , для якой ён стварыў усю музыку і гукавыя эфекты (за выключэннем для Game Boy Advance і кампазіцыі «Esperandote» ў Silent Hill, напісанай ), а таксама папулярным трэкам для лінейкі . Ямаока сцвярджаў, што Silent Hill 2 — яго любімая частка серыі. Галоўную тэму «Theme of Laura» ён напісаў усяго за тры дні. Пачынаючы з Silent Hill 3, кампазітар атрымаў больш важную ролю ў якасці прадзюсара серыі, адначасова працягваючы пісаць музыку.

Музыка Ямаокі звычайна адрозніваецца меланхалічным настроем; у ёй пераважаюць , індастрыял, трып-хоп, і альтэрнатыўны рок. З Silent Hill 3 ён пачаў супрацоўнічаць з вакалістамі і .

Частка музыкі з Silent Hill увайшла ў саўндтрэк да .

Музыка з Silent Hill 2 гучала ў 2005 годзе на трэцім сімфанічным канцэрце музыкі з відэагульняў у Лейпцыгу. Ямаока таксама сыграў на сяміструннай электрагітары пад акампанемент аркестра на сусветнай прэм’еры 27 мая 2006 года ў Чыкага.

Першы сольны альбом кампазітара «iFUTURELIST» пабачыў свет у студзені 2006 года. Акіра падтрымаў дабрачынную акцыю . У ён упершыню для серыі выкарыстаў тэхналогію аб’ёмнага гучання 5.1.

Працэс стварэння музыкі для гульняў Ямаока апісваў так: «Спачатку я абмяркоўваю канцэпцыю гульні з яе распрацоўшчыкамі, вывучаю іхнюю ідэю і адразу складаю агульнае ўяўленне пра саўндтрэк. І калі атрымліваю апісанні герояў і графікі — пачынаю ствараць. Апасля я сам праходжу гульню, каб упэўніцца, што з тэхнічнага боку ўсе кавалачкі мазаікі сышліся. Частa я займаюся не толькі музыкай, але і ўсім гукавым афармленнем гульні, таму звяраць і пераправяраць даводзіцца доўга і ўважліва. Заўсёды важна памятаць, што відэагульня — інтэрактыўны жанр, дзе музыка і гукавыя эфекты заўсёды ідуць поруч. Але галоўнае пры гэтым — каб саўндтрэк даносіў да гульца дакладную інфармацыю, а не адцягваў яго».

Пасля сыходу з Konami ў 2010 годзе кампазітар пачаў супрацоўніцтва з , стварыўшы саўндтрэкі да , Sine Mora, , Black Knight Sword, Killer is Dead і Let It Die.

У 2012 годзе выйшаў фільм «». Рэжысёр Майкл Дж. Басетт растлумачыў, чаму зноў удалося прыцягнуць Ямаоку: «Менавіта таму, што без яго „Сайлент Хіл“ быў бы зусім іншым — я сам геймер і выдатна гэта разумею. Музыка Акіры літаральна атаясамліваецца з гэтым светам — гэта ўнікальны выпадак, ён вельмі таленавіты дзяцюк. Таму я не мог зняць фільм без яго ўдзелу — наш кампазітар выкарыстаў некаторыя тэмы Акіры і перапрацаваў іх, а потым на дапамогу прыйшоў і сам Акіра, які напісаў нешта новае. Атрымалася здорава».

У 2013 годзе Ямаока быў госцем расійскай міжнароднай кінапрэміі жахаў «» у Маскве.

У 2014 годзе кампазітар выказваў зацікаўленасць у праекце , але ён быў адменены. На яго думку, «Каб праект здзейсніўся, ён мог бы цалкам змяніць хорары як жанр. А для перазапуску, заснаванага на першай Silent Hill, на мой погляд, найлепш падышлі б усё тыя ж і . Ніхто больш не робіць такіх незвычайных стварэнняў, і Іта пераўзышоў бы самога сябе, стварыўшы пачвару яшчэ больш жудасную, чым … Ну а кампазітарам быў бы я».

У 2015 годзе, у межах тура «Silent Hill Live», Ямаока і яго гурт «The Silent Hill Band» разам з Мэры Элізабэт МакГлін далі канцэрты ў Беларусі (Мінск) і Расіі (Санкт-Пецярбург, Масква, Екацерынбург). Пасля гэтага ён прыязджаў на тэрыторыю СНД яшчэ тройчы — у 2016 звыклым складам, у 2018 ужо з сімфанічным аркестрам і 2019 гадах з праграмай «Silent Hill 2» без вакаліста.

У 2016-м, працуючы над саўндтрэкам да Let It Die, ён прыцягнуў не толькі ўласныя творы, але і музыку 100 японскіх інды-гуртоў, каб адкрыць публіцы маладыя таленты.

У 2017 годзе Ямаока пачаў супрацу з Wargaming і напісаў тэму для World of Tanks; яго любімы танк — «».

У жніўні 2017 года, ў інтэрв’ю часопісу PC Gamer, кампазітар прызнаўся, што не ведае, ці з’явіцца яшчэ адна частка Silent Hill, і адзначыў: хоць ён і не супраць, каб каманда сабралася зноў, аднак усе людзі, якія мелі да каманды дачыненне, тэхналогіі і гульнявая індустрыя ў цэлым змяніліся. Таму не было ўпэўненасці, што, аб’яднаўшыся, каманда здолее зрабіць нешта сапраўды выбітнае. «Так, я працаваў у некаторых серыялах і фільмах, але для свету за межамі Японіі Акіра Ямаока — гэта Silent Hill». Адначасова Ямаока з’яўляецца фанатам серыі . Таксама ён запісаў кавер-версію галоўнай тэмы гульні (2018). У 2022 годзе на платформе Netflix выйшаў анімэ-серыял з яго музыкай. Для рэме́йку (2024) кампазітар запісаў больш як дзевяць гадзін новага матэрыялу, «натхнёнага арыгіналам, але цалкам перапрацаванага».

Асабістае жыццё Перш чым стаць кампазітарам відэагульняў, Ямаока хацеў зрабіць кар’еру дызайнера, але ў выніку стаў музыкам пасля навучання ў Такійскім універсітэце мастацтваў, дзе ён вывучаў прамысловы і інтэр’ерны дызайн.

Пачалося з таго, што аднойчы Акіра набыў камп’ютар для вучобы, і тэхніка прыйшла з папярэдне ўсталяваным музычным ПЗ. Тады ён зразумеў, што можна ствараць музыку і атрымліваць ад гэтага задавальненне. З часам пачаў дасылаць некаторыя трэкі, створаныя на камп’ютары, на розныя конкурсы і выйграў прызы. У выніку атрымаў магчымасць сустрэцца з прадзюсарам, які прапанаваў яму працу. «Мая тэорыя такая: ёсць тры рэчы, здольныя зруйнаваць вашае жыццё: жанчыны, грошы і відэагульні. Што ні рабі, але я шалёна люблю відэагульні».

У 1993 годзе ён далучыўся да Konami, каб узяць удзел у стварэнні гульні . Калі кампанія пачала шукаць кампазітара для , Ямаока выклікаўся сам, бо лічыў, што толькі ён здольны напісаць неабходны саўндтрэк. Па яго словах, «Silent Hill — гэта гульня жахаў, і я хачу, каб людзі былі напалоханыя». «У 1999 годзе ўсё было клішэ. Былі пэўныя шаблоны, аранжыроўкі і настроі, якіх, здавалася, трымаліся ўсе, і я хацеў гэта змяніць».

У 2009 годзе Акіра Ямаока абвясціў, што перастае пісаць музыку для серыі. Праца над завяршыла яго кар’еру ў Konami. Пасля землятрусу ў Японіі ён абвясціў аўкцыён па продажы акустычнай гітары Yamaha APX-15F, з дапамогай якой запісваў музыку для серыі Silent Hill. У камплекце ішлі два ўзмацняльнікі Line 6 FB4 і Line 6 POD; кампазітар адзначаў, што з іх дапамогай можна аднавіць любы гук з гульні. Стартовая цана складала 580 долараў.

Уплывы Найбольшы ўплыў на музыку Ямаокі аказалі , Трэнт РэзнарAkira Yamaoka — Interview in Spain at Play Festlang=en, Metallica і Depeche Mode. Акрамя таго, яму падабаюцца Вангеліс, Эніа МарыконэKonami Silent Hill 3 from to userlang=ja, Вуды Джэксан, The Gazette, ROOKiEZ is PUNK’D, Джэнай Айка, , Heavenstamp, і , , Bass’Flo, Sabaton, , Von Hertzen Brothers, Meytal Cohen, The Hundred In The Hands, Shaka Ponk, Hooverphonic, The Rasmus, Korn, Atra Aeterna, Skindred, Visage, Graveyard, Blood Ceremony, Ava Inferi, Lake of Tears, Ramesses, Маура Пікотта, Gallhammer, Джоўі Белтрам, Mogwai, Aural Vampire, Neu!, Tangerine Dream, Nitzer Ebb, Deutsch-Amerikanische FreundschaftPlaylist: Grasshopper Manufacture’s Akira Yamaokalang=en, Laibach, Клаўс Шульцэ, Goldfrapp, Theory of a Deadman, Queens of the Stone Age, The Cult, Пі Джэй Харві, Massive Attack, HIMMusiclang=en.

У кіно ён вялікі прыхільнік італьянскага рэжысёра .

Ямаока лічыць, што традыцыйная руская і старая японская музыка вельмі падобныя паводле атмасферы і чалавечнасці. Напрыклад, у савецкі час былі папулярныя , а песня «» «японская па духу». На вокладцы альбома «iFUTURELIST» намаляваная літара «Ж», што, паводле аўтара, паказвае яго асаблівую цікавасць да рускага алфавіту. У 2015 годзе ў Маскве яму падарылі балалайку з выявам Пірамідагаловага, аднак інструмент не падобны да гітары, таму на ім складана іграць. У першай Silent Hill чуецца мандаліна. Тэма «Theme of Laura» была натхнёная жанрам , асабліва кампазіцыямі «Children’s Boss» J. A. Seazer і «Mugonzaka» Каоры Кодзай.

Калі яго спыталі, ці дапамаглі яму заняткі ў Такійскім універсітэце мастацтваў у далейшай музычнай кар’еры, Ямаока адказаў: «На сённяшні дзень Мік Карн з Japan, Стыў Стрэйндж з Visage ды многія іншыя музыкі аб’ядналі паняцці мастацтва і музыкі з іх ўласным новым стылем. Гэта сапраўды паўплывала на мяне. Таму кожны раз, калі я пішу песні, я імкнуся аб’яднаць мастацтва і музыку»Interview with Akira Yamaokalang=en.

Працы

Гульні