Сомпа () — былы шахцёрскі пасёлак, у цяперашні час адзін з раёнаў эстонскага горада Кохтла-Ярвэ, размешчаны асобна за 8 км на паўднёвы захад ад Йыхві. Мяжуе з валасцямі Йыхві, Кохтла і Мяэтагузэ.

Утвораны ў 1948 годзе і быў далучаны да Кохтла-Ярвэ ў 1960 годзе. Размешчаная каля яго сланцавая шахта была ў эксплуатацыі з 1948 па 1999 год. Станам на 1 студзеня 2021 года ў Сомпа пражывала 786 чалавек. У цяперашні час з'яўляецца часткай горада Кохтла-Ярвэ.

Крыніцы

Катэгорыя:Кохтла-Ярвэ