Хольгер Педэрсен (, Гелбале, Данія – , Хелеруп, Данія) — дацкі мовазнавец.
Біяграфія У 1890 годзе скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт, з 1903 – прафесар, у 1914–1937 – загадчык кафедры ў ім.
Унёсак у навуку Праводзіў даследаванні ў галіне індаеўрапеістыкі, параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, параўнальнай фаналогіі і марфалогіі індаеўрапейскіх (кельцкіх, хета-лувійскіх, албанскай, армянскай, тахарскіх, славянскіх і інш.), а таксама семіцкіх і фіна-ўгорскіх моў. Распрацоўваў тэорыю настратычнай роднасці моў. Аўтар кнігі пра развіццё кампаратывістыкі ў ХІХ ст.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Вучоныя Даніі Катэгорыя:Філолагі Даніі Катэгорыя:Мовазнаўцы Даніі