Кале́нная рэ́пка, або проста рэ́пка, надкале́ніца, надкале́ннік () — самая буйная сэзамападобная косць шкілета чалавека, закладзеная ў тоўшчы сухажылля чатырохгаловай цягліцы сцягна.
Рэпка мае ўверсе аснову (), унізе — вяршок (), ззаду — сустаўную паверхню (). Пярэдняя паверхня косці шурпатая. Задняя сустаўная паверхня вертыкальна падзелена размешчаным грабеньчыкам на дзве няроўныя часткі: меншую — медыяльную і вялікую — латаральнуюPlatzer, Werner. Color Atlas of Human Anatomy, Vol. 1: Locomotor System (5th ed.). — Thieme Medical Publishers, 2004. — P. 194. ISBN 3-13-533305-1.. У нованароджаных рэпка складаецца з мяккага храстка, цэнтр акасцянення з’яўляецца ў храстковай рэпцы паміж 3 і 6 гадамі.
Добра прамацваецца праз скуру, пры разагнутым калене лёгка ссоўваецца ў бакі, а таксама ўверх і ўніз.
Асноўная функцыя каленнай чашачкі — засцерагаць ад бакавых ссоўванне сустаўных паверхняў сцегнавой і вялікай галёначнай касцей, якія ўтвараюць каленны сустаў. Пры згінанні і разгінанні нагі каленная рэпка, размешчаная ўнутры магутнага сухажылля, ссоўваецца ўверх і ўніз па жалабках названых вышэй касцей, не даючы ім ссоўвацца ў бакі дзякуючы выступу на сваёй ніжняй (задняй) паверхні. Акрамя гэтага, па баках каленнага сустава маюцца магутныя крыжападобныя звязкі, якія забяспечваюць дадатковую трываласць сустава.
Этымалогія Назва косці паводле знешняга падабенства звязана са словам рэпка ў значэнні ’драўляны блок, які прыводзіць у рух шпульку ў калаўроце’, якое ў сваю чаргу ўтварылася паводле народнай этымалогіі, магчыма, з-за знешняга падабенства дэталі да рэпы.
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Косці ніжняй канцавіны