Старая Мільча — былая вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, якая ўвайшла ў 1983 у склад горада Гомеля. Размяшчалася на заходняй ускраіне горада.

Гісторыя Узнікла ў XVII ст. на месцы выселкаў або хутароў.

Назва вёскі, верагодна, звязана з назвай невялікай ракі Мільчанкі (Мільча, Случ-Мільча), якая працякала на поўдзень у бок вёскі Давыдаўка і брала пачатак у непраходным балоце (цяпер асушана), якое было натуральнай мяжой паміж Старай Мільчай і стараверскай слабадой Новай Мільчай.

На карце акрэснасцяў мястэчка Гомель 1838 года, вёска пазначана пад назвай «Мильча Попова».

У 1910 годзе ў весцы 136 двароў і 819 жыхароў.

У 1927—1931 гадах — цэнтр Старамільчанскага сельсавета, у 1937—1954 —у складзе Мільчанскага, у 1954—1983 - Красненскага сельсаветаў Гомельскага раёна.

У цяперашні час тэрыторыя былой вёскі прымыкае да заходняга прамысловага вузла горада (вуліцы Янкі Купалы, Чарнышэўскага, Паўкруглая, Ліцейная, Западны Блокпост).

Забудавана індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу.

Літаратура

Крыніцы