Палац Маар’ямяэ () — былая летняя рэзідэнцыя Анатоля Уладзіміравіча Арлова-Давыдава ў Таліне. З 1975 года замак з’яўляецца філіялам Эстонскага гістарычнага музея. Размешчаны ў талінскім мікрараёне Кадрыёрг.
У 1873 годзе граф А. Арлоў-Давыдаў (сын графа У. П. Арлова-Давыдава) купіў участак, дзе размяшчаліся будынкі цукровай фабрыкі, і пабудаваў рэзідэнцыю ў стылі сярэднявечнага замка.
Аўтарам праекта галоўнага будынка быў пецярбургскі архітэктар, прафесар Роберт Андрэевіч Гёдзіке, будаўнічымі працамі кіраваў архітэктар Мікалай Там. На флюгеры будынка пазначаны год «1874».
Экспазіцыя размешчанага ў замку філіяла Эстонскага гістарычнага музея ахоплівае перыяд з пачатку XIX стагоддзя. У прылеглы да музея парк звезены помнікі дзеячам камуністычнага руху, якія раней стаялі ў гарадах Эстонскай ССР.
Катэгорыя:Славутасці Таліна