Гета ў Відзах (лета 1941 — снежань 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Відзы Браслаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Месцейка Відзы было захоплена нямецкімі войскамі 27 чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася больш за тры гады — да 8 (9) ліпеня 1944 года.

Немцы вельмі сур’ёзна ставіліся да магчымасці яўрэйскага супраціву, і таму ў першую чаргу забівалі ў гета ці яшчэ да яго стварэння яўрэяў-мужчын ва ўзросце ад 15 да 50 гадоў, нягледзячы на эканамічную немэтазгоднасць, бо гэта былі самыя працаздольныя вязнід-р ист. наук А. Каганович. Вопросы и задачи исследования мест принудительного содержания евреев на территории Беларуси в 1941—1944 годах. . Першыя пяцьдзесят яўрэяў былі расстраляныя ў Відзах нямецкімі салдатамі ў чэрвені 1941 годаЭ. Иоффе. О некоторых специфических особенностях Холокоста на территории Беларуси О. Бартов. Жестокость и менталитет. К поведению немецких солдат на «Восточном фронте», ВКН: Завоевание и истребление. Берлин. 1991, с. 187И. А. Альтман, «Жертвы ненависти. Холокост в СССР. 1941—1945 гг.», М.: Фонд «Ковчег»; 2002, стр. 243, ISBN 5-89048-110-X.

У ліпені 1941 года былі забітыя яшчэ каля двухсот мясцовых габрэяў.

Затым немцы і мясцовыя калабарацыяністы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі ацалелых яўрэяў у гета. У асноўным гэта былі ўжо толькі старыя і жанчыны з дзецьмі. Сюды ж патрапілі і габрэі з бліжэйшых вёсак.

Раён гета быў вызвалены ад беларусаў і палякаў і заселены толькі яўрэямі ў колькасці 1500 чалавек. Гета было абгароджана высокім плотам, але аховы не было, і выхад быў вольны. Прадукты можна было набываць у мясцовых жыхароў. Габрэйскіх рамеснікаў немцы выкарыстоўвалі па спецыяльнасці, а астатніх выкарыстоўвалі на фізічна цяжкіх работахХ. Д. Гинзбург. Видзы. Браславский район А. В. Пуртов. Они сражались со смертью .

Гета было знішчана ў снежні 1942 года. Частку вязняў расстралялі на беразе возера. Іншых пераправілі ў Літву, а затым у лагеры смерці ў ЕўропеА. Шульман. В краю голубых озёр , журнал «Мишпоха» № 23.

Усяго ў Відзаўскім гета былі забітыя 2708 габрэяўНациональный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 845, опись 1, дело 64, лист 3.

Памяць Помнік ахвярам генацыду яўрэяў у Відзах усталяваны ў 2019 годзе на сродкі фонду Сям’і Лазарус.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Відзы Відзы Катэгорыя:Гісторыя Браслаўскага раёна