Niczos, сапраўднае імя Ніка Юрчук () — польская спявачка, якая выконвае песні на падляшскай мове.
Біяграфія Нарадзілася ў Бельску-Падляскім. З польскай сям’і. Скончыла беларускамоўную школу, потым беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляскім. У гэтым ліцэі вучыліся яе бацькі, туды аддаюць сваіх дзяцей праваслаўныя сям’і.
Музыкай пачала сур’ёзна займацца ў студыі фальклору падляшскіх беларусаў «Жэмэрва», дзе наведвала заняткі па традыцыйных спевах. Тут яна засвоіла падляшскую мову. Удзельнічала ў этнаграфічных экспедыцыях, у тым ліку па Беларусі, дзе запісвалі песні і расповеды старых людзей, глядзелі іхнія строі.
Наведвала беларускі рок-фэст на Падляшшы «Басовішча», пасля ўдзельнічала ў беларускім музычным фестывалі «Tutaka», які стаў пераемнікам «Басовішча».
У 2021 годзе таксама скрыпачкай і салісткай у гурце «Hajda Banda», створаным беларускай Дар’яй Буцкай, які робіць свае танцавальныя аранжыроўкі народных спеваў. За пару гадоў з гурт аб’ехаў амаль усю Польшчу, выступаў Чэхіі і Славакіі.
Дзякуючы арганізатарам беластоцкага фестывалю «Electrum Up To Date» Ніка пазнаёмілася з Антанінай Цар з Гдыні. Іх агульны праект «Toń» спалучае падляшскую традыцыйную музыку з сучаснай электроннай, блізкай да эмбіенту.
Вучылася на факультэце фізікі Варшаўскай палітэхнікі.
У час перапісу насельніцтва Польшчы ў 2021 годзе ўдзельнічала ў акцыі «Я — беларус!», арганізаванай фундацыяй «Тutaka», заклікаючы адзначаць сябе як асобу беларускай нацыянальнасці.
Супрацоўніцтва са Sw@da У 2019 годзе Ніка пазнаёмілася праз агульных знаёмых з беластоцкім музыкам Віктарам Шчыгелем (Sw@da). Ніка, якая ўзяла псеўданім Niczos, разам са Sw@da стала рабіць музыку «беластоцкіх фавэлаў», якую назвалі «Podlasie bounce». Музыкі бралі традыцыйныя матывы і спалучылі з тым, што слухаў Sw@da. Niczos і Sw@da выступілі на конкурсе фестывалю «Nowa Tradycja», дзе атрымалі спецыяльную адзнаку.
Niczos і Sw@da пачалі з крыху апрацаванага народнага тэксту ў «Trawa murawa». Затым Ніка стала пісаць свае тэксты — часам у камбінацыі з рэпам па-польску, а часам цэлыя трэкі па-падляшску. У лістападзе 2023 года выйшла песня «Chadžu ja», у якой пяецца пра дзяўчыну, якая закахалася ў хлопца, але не быў для яе ідэальнай парай. У кліпе да песні спявалі ўжывую, большую частку відэа здымалі адным кадрам без мантажу, фонам зрабілі найбольш грубы двор, а колеры захавалі прыглушанымі.
Першы сольны канцэрт Niczos і Sw@da далі ў варшаўскім клубе «Scena Chmielna», які адкрылі беларусы, выступалі на польскіх фестывалях і фестывалях беларусаў у Польшчы, у тым ліку на фестывалі «Tutaka».
Niczos і Sw@da выступілі ў навагоднім выпуску на ютуб-канале беларускага праекта «Годна».
У студзені 2025 года дуэт з песняй «Люстэрка» здолеў прайсці ў фінальны этап польскага адбору на «Еўрабачанне». 14 лютага ў фінале дуэт заняў другое месца ў глядацкім SMS-галасаванні.
Крыніцы
Катэгорыя:Падляшша Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Польшчы Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя