Катастрофа Embraer E190 у аэрапорце Актау — авіякатастрофа, якая здарылася раніцай 25 снежня 2024 года з самалётам Embraer E190 «Азербайджанскіх авіяліній» (пасажырскі рэйс № 8243 па маршруце Баку — Грозны), што ўпаў побач з узлётна-пасадачнай паласой аэрапорта горада Актау і загарэўся. На борце знаходзілася 67 чалавек (62 пасажыры і 5 членаў экіпажа), з іх выжыла 28.

Самалёт Пацярпелым самалётам быў Embraer ERJ-190AR (бартавы нумар 4K-AZ65). Быў пабудаваны ў 2013 годзе, і ў ліпені 2013 года быў перададзены ў Азербайджанскія авіялініі. Самалёт быў абсталяваны двума турбавентылятарнымі рухавікамі General Electric CF34-10E.

Экіпаж і пасажыры Azerbaijan Airlines апублікаваў спіс з 62 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце самалёта (пазней іх колькасць узрасла на 2), з іх 16 былі грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, 42 — грамадзянамі Азербайджана, 6 — грамадзянамі Казахстана, 3 — грамадзянамі Кыргызстана. ГрамадзянстваПасажырыЭкіпажАгулам Азербайджан37542 Расія16016 Казахстан606 Кыргызстан303Агулам62567

Ход падзей 25 снежня 2024 года ў 03:55 па UTC самалёт вылецеў з міжнароднага аэрапорта Гейдара Аліева ў Баку і накіраваўся ў аэрапорт Грознага.

Абстаноўка ў раёне Грознага ў гэты час была вельмі складанай. У раёне аэрапорта аб’яўляўся план «Ковёр» з-за нападаў украінскіх беспілотных лятальных апаратаў.

Экіпаж борта паведамляў пра моцны ўдар і выбух у раёне задніх крэслаў. Камандзір самалёта двойчы спрабаваў пасадзіць яго ў Грозным. Паведамлялася, што самалёт перанакіроўвалі ў Махачкалу. У 06:07 па UTC, знаходзячыся над Каспійскім морам, экіпаж самалёта падаў сігнал 7700 (надзвычайная сітуацыя), пасля чаго камандзір прыняў рашэнне сысці на запасны аэрапорт у Актау. Аварыйная пасадка выконвалася ў рэжыме direct mode пасля адмовы сістэмы кіравання.

Самалёт зрабіў два заходы над аэрапортам горада Актау. У 6:28 па UTC, знаходзячыся на нізкай вышыні з апушчаным носам, самалёт на адлегласці да аэрапорта каля трох кіламетраў сутыкнуўся з зямлёй і загарэўся. На месцы катастрофы былі задзейнічаны 150 ратавальнікаў і 45 адзінак тэхнікі.

Расследаванне Па факце крушэння Embraer E190 пад Актау, Генпракуратура Азербайджана завяла крымінальныя справы па артыкулах 262.3 (парушэнне правіл бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб) і 314.3 (халатнасць), праваахоўныя органы Казахстана завялі крымінальную справу па артыкуле 345 (парушэнне правілаў бяспекі пры эксплуатацыі транспартнага сродку, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб), а Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі завёў крымінальную справу па артыкуле 263 КК (парушэнне правіл бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту).

Сярод версій крушэння — абстрэл сродкамі СПА (прабоіны ў корпусе, пашкоджанні рухавіка, прыкметныя на відэаздымцы з салона незадоўга да падзення), сутыкненне з птушкамі, выбух кіслароднага балона на борце самалёта або тэхнічная няспраўнасціExplosions ring out in Grozny: UAV attack is ongoing - Russian media. VIDEO Source: https://censor.net/en/v3526969.

Было выяўлена шмат скразных і нескразных пашкоджанняў рознай велічыні і формы ў хваставой частцы фюзеляжа, кіля і стабілізатара, рулёў вышыні і напрамку. Падобныя пашкоджанні былі знойдзены на левым рухавіку і левым крыле паветранага судна, а таксама на агрэгатах і кампанентах. У некаторых месцах пашкоджанні маюць правільную прамавугольную форму.

Паводле азербайджанскіх урадавых крыніц, прычынай стаў абстрэл ракетай «зямля-паветра», выпушчанай ЗРГК «Панцыр-С» УС Расіі, які адбіваў у гэты дзень атакі ўкраінскіх БПЛА на аэрапорт Грозны.

Рэакцыя Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф, прэзідэнт Кыргызстана Садыр Джапараў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛукашэнкаСпачуванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, а таксама пасольствы ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі, МЗС Грузіі і Румыніі выказалі свае спачуванні Азербайджану ў сувязі з авіякатастрофай.

У сувязі з авіякатастрофай, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў 25 снежня перапыніў свой візіт у Расію. 26 снежня абвешчана ў Азербайджане днём жалобы. Ільхам Аліеў заявіў, што ўлады Азербайджана 27 снежня перадалі расійскаму боку патрабаванні аб прызнанні віны за катастрофу самалёта, пакаранні вінаватых і выплаце кампенсацый. Ен раскрытыкаваў Маскву за спробы «замяць» інцыдэнт і паведаміў, што быў «засмучаны і здзіўлены» версіямі падзей, якія прапанавалі расійскія афіцыйныя асобы.

Уладзімір Пуцін адразу заявіў, што да месца катастрофы накіраваны самалёт МНС РФ з медперсаналам і абсталяваннем для аказання дапамогі. 28 снежня па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з Ільхамам Аліевым. Пуцін прынёс свае прабачэнні ў сувязі з тым, што трагічны інцыдэнт адбыўся ў паветранай прасторы Расіі.

На фоне катастрофы і рэакцыі на яе афіцыйных прадстаўнікоў Расіі, а таксама ўзмацненне міграцыйнай палітыкі Расіі (пытанне працягласці бязвізавага знаходжання замежнікаў на тэрыторыі краіны), Міністэрства замежных спраў Азербайджана зрабіла больш жорсткімі міграцыйныя правілы для грамадзян Расіі і асоб без грамадзянства, якія стала пражываюць у Расіі (90 дзён на год пасля ўезду).

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў 29 снежня 2024 года ўзнагародзіў экіпаж самалёта. Загінуўшым пілотам Ігару Кшнякіну і Аляксандру Кальянінаву, а таксама бортправадніцы Хакуме Аліевай пасмяротна прысвоены званні Нацыянальных Герояў Азербайджана. Бортправаднікі Зульфугар Асадаў і Айдан Рагімлі ўзнагароджаны ордэнамі «Рашадат» 1-й ступені. 6 студзеня 2025 года Ільхам Аліеў усклаў віну за катастрофу на прадстаўнікоў Расійскай Федэрацыі і запатрабаваў пакарання вінаватых.

Расійскія так званыя «Z—блогеры» і асобныя тэлеграм-каналы (Аляксандр Коц, «Рыбарь», «Два майора», «ВЧК-ОГПУ» і іншыя) выбухнулі незадаволенасцю і абразамі ў адрас прэзідэнта Аліева і Азербайджана, абвяргаючы абвінавачванні. Яны нагадалі пра падобныя інцыдэнты ў , Карабаху і , а таксама рабілі акцэнт на віну атакі беспілотнікаў Узброеных сіл Украіны. 27 студзеня 2025 года прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі адзначыў беспадстаўнасць шэрагу абвінавачанняў з азербайджанскага боку.

Наступствы

9 кастрычніка 2025 года Пуцін і Аліеў сустрэліся ў Душанбэ. Пуцін прызнаў віну РФ у крушэнні азербайджанскага авіялайнера і паабяцаў выплаціць кампенсацыі.

Крыніцы

Катэгорыя:Тупкараганскі раён Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні 2024 года Катэгорыя:Снежань 2024 года Катэгорыя:Падзеі 25 снежня Катэгорыя:Азербайджана-расійскія адносіны