Альфрэд Вялікі (старажытнаангл: Ælfrēd, Ælfrǣd;  — ) — кароль англасаксонскага каралеўства Уэсекса ў 871—899 г. Яго панаванне лічыцца канцом гісторыі Уэсекса і пачаткам гісторыі Англіі.

Праўленне

Аб’яднаў пад сваёй уладай суседнія англасаксонскія каралеўствы. Правёў рэформы з мэтай уладкавання свайго каралеўства і падрыхтоўкі барацьбы з датчанамі, увёў адміністрацыйнае дзяленне на графствы, заснаваў першы англійскі флот, будаваў памежныя ўмацаванні.

Паспяхова адбіваў напады датчан, якія захапілі паўночна-усходнюю частку Англіі. Пры ім аднаўляліся гарады, сярод іх і Лондан. Спрыяў развіццю гандлю, рамёстваў і адукацыі, выдаў першы зборнік законаў — «Праўда караля Альфрэда» у якую ўвайшлі як усе старыя англасаксонскія законы так і новыя каралеўскія ўказы.

Катэгорыя:Каралі англійскія