Соф’я Уладзіміраўна Го́рленка (, г. Варонеж, Расія — ) — беларускі навуковец у галіне фітапаталогіі. Доктар біялагічных навук (1975), прафесар (1991).

Біяграфія Скончыла ў 1947 годзе Варонежскі ўніверсітэт. У 1960—1996 гадах у Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па праблемах біятэхналогіі, аховы раслін, даследаванню ўстойлівасці да хвароб драўняных інтрадуцэнтаў, рэгуляцыі фітапаталагічнай сітуацыі ў штучных фітацэнозах.

Сачыненні Указатель возбудителей болезней цветочно-декоративных растений. Вып. 7. Л., 1980 (сумесна з Г. А. Дзьякавай); Устойчивость древесных интродуцентов к биотическим факторам. Мн., 1988 (сумесна з А. І. Блінцовым, Н. А. Панько); Болезни и вредители клюквы крупноплодной. Мн., 1996 (сумесна з С. У. Бугам).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі