Ле́нінаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (; да 1940 — Смало́ў () — былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Стралічаўскага сельсавета.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (36 сем’яў) пераселены.

Геаграфія Пасёлак размяшчаўся за 9 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Хойнікі (на ветцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Гомель — Калінкавічы), за 112 км ад Гомеля.

Побач аўтадарога Даўляды — Хойнікі. Планоўка складаецца з ледзь выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сядзібамі.

Гісторыя Заснаваны ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я гады. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 года ўваходзіў у склад саўгаса «Стралічаў» (цэнтр — вёска Стралічава). Размяшчаўся ўчастак Мазырскага лясгаса.

З 29 лістапада 2005 года выключаны з дадзеных па ўліку адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак.

Насельніцтва 1930 год — 23 двары, 132 жыхары. 1959 год — 320 жыхароў. 2004 год — жыхароў няма.

Вядомыя асобы Уладзімір Уладзіміравіч Васюк (нар. 1947) — беларускі графік.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Стралічаўскі сельсавет Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна