Івета Апкална (пры нараджэнні: Вілюма, ; нар. , ) — латвійская арганістка і піяністка, салістка гамбургскай Эльбскай філармоніі.
Біяграфія Вучылася ў музычнай школе ў Рэзэкнэ, скончыла з адзнакай Латвійскую музычную акадэмію імя Язэпа Вітола ў Рызе па класе фартэпіяна і аргана, працягнула навучанне ў Гілдхалскай школе музыкі і тэатра ў Лондане і атрымала ў 2000 годзе дыплом з адзнакай. У 2000—2003 гадах вучылася па аргане ў Штутгарцкай вышэйшай школе музыкі і тэатра ў арганіста Людгера Ломана. Удзельнічала ў арганных майстар-класах Эвальда Каоймана, прафесараў Ганса-Улы Эрыксана і Даніэля Рота.
У 1993 годзе ў шаснаццацігадовым узросце грала на богаслужэнні ў Аглонскай базіліцы падчас візіту Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Акрамя Латвіі, сольныя канцэрты Іветы Апкалны былі ў Англіі, Францыі, Люксембургу, Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Фінляндыі, Нарвегіі, Расіі, Швейцарыі і Славеніі. Выступала з вядучымі аркестрамі свету, сярод якіх Берлінскі філарманічны аркестр, Сімфанічны аркестр Баварскага радыё і Kremerata Baltica, пад кіраўніцтвам выдатных дырыжораў — Клаўдзіа Абада, Сімона Янг, Марыс Янсанс, Густава Дудамель, Марэк Яноўскі і іншыя.
У цяперашні час пражывае ў Берліне і Рызе, і вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Крыніцы
Катэгорыя:Піяністкі Латвіі