Грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў» (БелТІ) — добраахвотная грамадская арганізацыя. Заснавана 8 ліпеня 1988 годзе. Старшыня Цэнтральнага праўлення — Васіль Васільевіч Лукашэвіч.

Гісторыя На выбарах ў мясцовыя Саветы дэпутатаў у 2018 годзе БелТІ вылучыла 3 інвалідаў-вазочнікаў — ніводзін з іх не быў абраны.

Па стане на 2023 год у складзе таварыства налічваецца 7 абласных, у тым ліку Мінская гарадская (на правах абласной), арганізацый; 13 аб’яднаных, 11 гарадскіх, 101 раённая арганізацыя, якія створаны па тэрытарыяльна-вытворчаму прынцыпу. Колькасць членаў складала 45 617 чалавек (з іх інвалідаў — 40 487 чалавек). Дзейнічае 56 прадпрыемстваў, 2 сацыяльныя ўстановы (Адаптацыйна-аздараўленчая сацыяльная ўстанова «Востраў Надзеі», сацыяльная ўстанова «Інвацэнтр»). Таварыства выдае газету «Разам!» (раней выдавала газету «Наша доля», «Вера» і літаратурна-мастацкі часопіс «Акно»).

Мэты Асноўнымі мэтамі БелТІ з’яўляецца сацыяльна-працоўная рэабілітацыя, абарона правоў і інтарэсаў інвалідаў.

Старшыні Уладзімір Васільевіч Чувічка (1988—) Уладзімір Пятровіч Патапенка (2004—7 чэрвеня 2022) Васіль Васільевіч Лукашэвіч (з 7 чэрвеня 2022)

Крыніцы

Катэгорыя:З’явіліся ў 1988 годзе Катэгорыя:1988 год у Мінску Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі