Гордан Ньюфелд () — доктар філасофіі, канадскі псіхолаг-дэвелапменталіст, аўтар кнігі «Hold on to Your Kids: Why Parents Need to Matter More Than Peers» ()), напісанай у суаўтарстве з урачом . На дадзены момант кніга перакладзена на 10 моў. Падыход Ньюфелда (яго канцэпцыя развіцця на аснове прыхільнасці) заснаваны на . Ньюфелд пашырыў тэорыю прыхільнасці, уключыўшы ў яе шэсць узроўняў прыхільнасці, а таксама паняцце палярызацыі прыхільнасці, якое тлумачыць і сарамлівасць, і ахоўнае адчужэнне. Яго мадэль прыхільнасці ўніверсальная: яе можна ўжываць як да дарослых, так і да дзяцей, як дома, так і ў навучальнай установе.
Акрамя таго, Ньюфелд з’яўляецца заснавальнікам Інстытута Ньфелда () ў Ванкуверы, Канада. Інстытут прапануе спецыялістам і бацькам індывідуальныя адукацыйныя праграмы, а таксама прэзентацыі, семінары і курсы, у тым ліку відэакурсы. Выкладанне вядзецца на шэрагу моў, уключаючы англійскую, французскую, нямецкую, іспанскую, іўрыт, шведскую і рускую.
Бібліяграфія
Ньюфелд Гордон. Не упускайте своих детей. — М.: Ресурс. — 384 с. ISBN 978-5-905392-08-5. Ньюфелд Гордон. Ключи к благополучию детей и подростков. — М.: Ресурс. — 32 с. ISBN 978-5-990651-23-4. Нойброннер Дагмар. Понимать детей. Путеводитель по теории привязанности Гордона Ньюфелда. С предисловием Гордона Ньюфелда. — М.: Ресурс. — 136 с. ISBN 978-5-9906512-4-1. Макнамара Дебора. Покой, игра, развитие. С предисловием Гордона Ньюфелда. — М.: Ресурс. — 328 с. ISBN 978-5-9906512-7-2
Крыніцы
Спасылкі
Official site Official Neufeld Institute YouTube channel
Катэгорыя:Псіхолагі Канады