Мікіта Ільінчык (нар. 3 мая 1995 г.) — драматург і рэжысёр беларускага паходжання. З 2022 жыве ў Польшчы.

Біяграфія Нарадзіўся 3 мая 1995 года ў Мінску. Вырас у Беларусі.

У 2013—2015 вучыўся на тэатразнаўчым факультэце Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва. Там жа ў 2020 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт.

У 2021 выпусціў свой першы маштабны спектакль — першую на постсавецкай прасторы тэатральную версію рамана Джонатана Літэла «Дабравольніцы» — пад кіраўніцтвам Канстанціна Багамолава. У лютым 2022 паставіў там жа «Вішнёвы сад».

У 2021 яго п’еса «Dark Room» атрымала прэстыжную драматургічную прэмію «Aurora».

З 2022 жыве ў Польшчы. У кастрычніку 2022 у Польскім тэатры Быдгашча прайшлі прэм’ерныя паказы спектакля па яго аднайменнай п’есе «F***ing in Brussels». У 2023 працаваў як драматург з рэжысёрам Войцехам Фаругам над операй «María de Buenos Aires» у Нацыянальнай оперы Варшавы.

У 2023 прадставіў беларуска-польскі спектакль «Emma», прысвечаны гуманітарнаму крызісу ў Польшчы. П’еса трапіла ў спіс лепшых драматургічных праектаў сезона ў Польшчы адразу ў трох намінацыях: лепшы замежны тэкст, лепшы рэжысёрскі і акцёрскі дэбюты.

У кастрычніку 2023 у Быдгашчы прайшла прэзентацыя яшчэ аднаго праекта драматурга Strefa Militarna — М. Ільінчык упершыню напісаў п’есу на польскай мове.

У лістападзе 2024 у другі раз выйграў прэмію «Aurora» з п'есай «Say hi to Abdo», прысвечанай міграцыйнаму крызісу на мяжы Еўрасаюза з Беларуссю і Расіяй.

П’есы

«ВрайИлиАд» (шорт-ліст фестывалю сучаснай беларускай драматургіі «WriteBox», 2016), «Комната умирает» (шорт-ліст фестывалю сучаснай беларускай драматургіі «Любімаўка», 2018; пераможца конкурсу Eurodram, 2020) «Dark Room» (пераможца драматургічнай прэміі «Aurora», 2021; у беларускім перакладзе апублікавана ў анталогіі беларускага гей-пісьменства) «obj375» (шорт-ліст фестывалю драматургіі «Любімаўка», 2022) «F***ing in Brussels» (шорт-ліст фестывалю драматургіі «Любімаўка», 2023; у беларускім перакладзе апублікавана ў анталогіі беларускага гей-пісьменства) «Emma» (2023) «Say Hi to Abdo» (пераможца драматургічнай прэміі «Aurora», 2024; пастаўлены ў Эстоніі і Польшчы)

Крыніцы

Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся 3 мая Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску