Максім Васільевіч Макарэвіч () — беларускі педагог, кандыдат педагагічных навук (1952), намеснік Наркама асветы Беларускай ССР (1938—1941), дырэктар Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1946—1953). Маёр.

Біяграфія У 1938—1941 гадах працаваў намеснікам Наркама асветы Беларускай ССР.

У часы Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Бранскім і Беларускім франтах. У 1941 годзе — у складзе 322 стралковай дывізіі. У 1942годзе — 870-ы стралковы полк 287 стралковай дывізіі. У 1943 годзе — 851-ы артылерыйскі полк 287 дывізіі. У 1943—1945 гадах — 27-й артполк 5-й стралковай дывізіі.

У канцы снежня 1945 года быў прызначаны дырэктарам Мінскага педагагічнага інстытута.

У 1952 годзе ў Маскве абараніў кандыдацкую дысертацыю.

29 чэрвеня 1953 года быў вызвалены ад абавязкаў дырэктара Мінскага педагагічнага інстытута і прызначаны загадчыкам кафедры педагогікі.

Працы Хрестоматия по истории педагогики / сост. И. Е. Лакин, М. В. Макаревич, А. X. Рычагов. — Минск: Вышэйшая школа, 1971. — 608 с.

Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі (31 ліпеня 1941) Ордэн Чырвонай Зоркі (30 чэрвеня 1943) Ордэн Айчыннай вайны I ступені (7 верасня 1944) Ордэн Айчыннай вайны II ступені (7 сакавіка 1945) Ордэн Айчыннай вайны I ступені (25 мая 1945) Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» Медаль «За ўзяцце Берліна» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (9 мая 1946) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Спасылкі Максим Васильевич Макаревич Макаревич Максим Васильевич

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Намеснікі народных камісараў БССР Катэгорыя:Рэктары БДПУ імя Максіма Танка