Баі́я-Бла́нка () — горад у Аргенціне, у правінцыі Буэнас-Айрэс.

Горад заснаваны ў 1828 годзе. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны на ўзбярэжжы заліва Баія-Бланка Атлантычнага акіяна. Буйны чыгуначны вузел і адзін з галоўных партоў Аргенціны (вываз пшаніцы, мяса, воўны). Нафтаперапрацоўчая, нафтахімічная, мукамольная, мясахоладабойная, гарбарная прамысловасць.

З 1956 года ў горадзе дзейнічае Нацыянальны ўніверсітэт Поўдня. Ёсць ФК Алімпа.

Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Эдуарда Малеа, аргенцінскі пісьменнік і дыпламат Карлас Дзі Сарлі, аргенцінскі кампазітар

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Аргенціны Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1828 годзе