Майкл Піт (, нар. , Уэст-Орындж) — амерыканскі акцёр і музыкант.
У 1999 годзе адбыўся пазабродвейскі дэбют у пастаноўцы The Trestle at Pope Lick Creek Нью-Ёркскай тэатральнай майстэрні. Спецыяліст па падборы акцёраў заўважыў яго і парэкамендаваў на ролю ў тэлесерыяле «Бухта Доўсан» («Лета нашых надзей»).
Пасля таго, як ён сыграў палюбоўніка рок-зоркі транссэексуала ў фільме «Хэдвіг і бяздольны дзюйм» (2001), яго пачалі запрашаць на ролі другога плана ў буйных галівудскіх праектах, такіх як «Садыст» і «Адлік забойстваў». Пасля Майкл зняўся ў фільме Бернарда Берталучы «Летуценнікі». Іншая прыкметная роля дасталася Піту ў фільме Гаса Ван Сента «Апошнія дні», дзе ён граў суіцыдальнага гранж-музыканта, які сядзіць на гераіне, падобнага да Курта Кабейна.
У 2007 годзе выйшаў фільм «Шоўк» паводле навелы Алесандра Барыка, галоўныя ролі ў якім выканалі Майкл Піт і Кіра Найтлі. Як адзін з вядучых акцёраў, здымаўся ў першым і другім сезонах серыяла «Падпольная імперыя» (HBO).
Майкл Піт спявае і грае на гітары ў гурце «Pagoda».
Зноскі
Катэгорыя:Акцёры ЗША