Закон Паскаля — асноўны закон гідрастатыкі, паводле якога ціск, што аказваюць знешнія сілы на паверхню вадкасці, перадаецца вадкасцю аднолькава па ўсіх напрамках. Адкрыты Блезам Паскалем у 1653 годзе, апублікаваны ў 1663 годзе.
Фармулюецца так: Ціск, які дзейнічае на паверхню вадкасці (газу) у стане раўнавагі, перадаецца ва ўсе пункты вадкасці (газу) аднолькава без змяненняў.
Закон Паскаля апісваецца формулай ціску:
,
дзе — ціск,
— прыкладзеная сіла,
— плошча паверхні\сасуда.
Гэты закон тлумачыцца на падставе Гідраўлічныя машыны і гідраўстаноўкі: вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў / А. В. Пятровіч, У. Б. Кунтыш. — Мінск: БДТУ, 2010. — С. 4, якое дазваляе вызначыць ціск у любым пункце аб’ёму вадкасці.
На законе Паскаля заснавана дзеянне гідраўлічнага прэса і іншых гідрастатычных машын.
Крыніцы
Літаратура Пятровіч, А. В. Гідраўлічныя машыны і гідраўстаноўкі: вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў / А. В. Пятровіч, У. Б. Кунтыш. — Мінск: БДТУ, 2010. — 113 c.
Катэгорыя:Гідрастатыка Катэгорыя:1653 год у навуцы Катэгорыя:1663 год у навуцы Паскаля