Алена Яўгенаўна Лапцева (нар. 13 жніўня 1972, г. Светлагорск) — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзілася 13 жніўня 1972 года ў г. Светлагорску Гомельскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў гандлі і грамадскім харчаванні»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам».
Працавала ў Светлагорскім раённым спажывецкім таварыстве, дзе прайшла шлях ад прадаўца да першага намесніка старшыні праўлення; дырэктарам, намеснікам дырэктара ПВКУП «Карына»; першым намеснікам старшыні праўлення Гомельскага райспажыўтаварыства; старшынёй праўлення Светлагорскага райспажыўтаварыства, а пасля рэарганізацыі — дырэктарам Светлагорскай філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства.
Выбіралася дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання, дэпутатам Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў 25, 26, 27, 28-га скліканняў.
Член Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Светлагорскай акругі № 46. Член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве.
Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Белкаапсаюза, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў гандлю спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва, Гомельскага аблспажыўсаюза, Гомельскага аблспажыўтаварыства, Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта, Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў. Мае Падзяку Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджана нагруднымі знакамі «Выдатнік спажывецкай кааперацыі Беларусі», «Выдатнік гандлю Рэспублікі Беларусь». Ганаровы грамадзянін Светлагорскага раёна. Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Светлагорскага раёна