Партызанская група «Іскра» (спецгрупа НКДБ) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Антопальскага, Дзівінскага, Кобрынскага, Маларыцкага, Драгічынскага раёнаў.
Гісторыя 23 кастрычніка 1943 года група (4 чалавекі) была перапраўлена ў нямецкі тыл. Камандзір М. П. Хахлоў. Партызаны пусцілі пад адхон 34 эшалоны, знішчылі і папсавалі больш за 450 вагонаў і платформ, 66 аўтамашын, 4 гарматы, цэх лесапільнага завода, дзе выраблялі фюзеляжныя рамы для самалётаў, узарвалі больш за 500 метраў чыгункі. Перадавалі камандаванню Чырвонай Арміі звесткі пра абарончыя збудаванні праціўніка ўздоўж Буга, план размяшчэння ваенных аб’ектаў у Брэсце і яго наваколлі. Група 8 красавіка (21 чалавек) і 27 ліпеня 1944 года (15 чалавек) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе