40 Wall Street — 70-павярховы небаскроб на вуліцы Уол-стрыт у Нью-Ёрку, таксама вядомы пад назвай The Trump Building. Будаўніцтва будынка працягвалася 11 месяцаў і было завершана ў 1930 годзе.

Вышыня будынка па шпілі — 282,5 м. Небаскроб на працягу непрацяглага часу з’яўляўся самым высокім будынкам свету, але гэты тытул у яго забраў небаскроб Крайслер-білдынг, пабудаваны ў тым жа годзе ў тым жа горадзе.

Раней небаскроб называўся Bank of Manhattan Trust building. Сваю сучасную назву атрымаў у 1996 годзе пасля пакупкі яго Дональдам Трампам.

Крыніцы

Катэгорыя:Небаскробы Манхэтэна Катэгорыя:Небаскробы вышынёй ад 250 да 299 метраў Катэгорыя:1930 год у ЗША