Джым Дэніс Кэрал (; , Манхэтэн, Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, ЗША — , там жа) — амерыканскі пісьменнік, паэт, аўтабіёграф і панк-музыкант. Найбольш вядомы як аўтар мемуараў «Дзённік баскетбаліста», якія ляглі ў аснову аднайменнага фільма 1995 года з Леанарда Дзі Капрыа.

Біяграфія У падлеткавым узросце Кэрал быў зоркай юнацкага баскетбола, аднак затым у 13 гадоў прыахвоціўся да гераіну. Сваё бурнае сталенне ён апісваў у дзённіку, які пазней перапрацаваў і выдаў пад назвай «Дзённік баскетбаліста».

Яшчэ ў 1960-я Кэрал зарабіў славу як адзін з лепшых паэтаў свайго пакалення. У 1970-я яго сяброўка Паці Сміт пераканала яго заняцца музыкай, а гітарыст Rolling Stones Кіт Рычардс арганізаваў яму кантракт на тры альбомы.

Кэрал выпусціў свой першы дыск у 1980 годзе, другі ў 1982-м і трэці — у 1983-м. Яго працы лічацца класікай нью-ёркскага панка. У 1998 годзе ён вярнуўся да музыкі, запісаўшы яшчэ адзін альбом.

Кэрал таксама запісваўся з Rancid, Pearl Jam, Blue Öuster Cult і Лу Рыдам, а акрамя таго, выпусціў шэраг паэтычных зборнікаў і аўдыёкніг. Яго апошні зборнік, «Void of Course: Poems 1994—1997», выйшаў у 1998 годзе.

Зноскі

Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША