Гвен Рэнэ Стэфані (; нар. , Фулертан, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская спявачка, аўтар песень, актрыса, прадзюсар і дызайнер.
Салістка і сузаснавальнік музычнага гурта «No Doubt» (з 1986 года), выканаўца і адзін з аўтараў такіх вядомых сінглаў як Just a Girl, Don’t Speak і інш. У 2004 годзе пачала сольную кар’еру з альбомам «Love. Angel. Music. Baby.», які меў крытычны і камерцыйны поспех. Песня з гэтага альбома — «Hollaback Girl», дасягнула першага месца ў чарце Billboard Hot 100 і стала першай у ЗША, прададзенай на iTunes у мільён копій. Яе трэці сольны альбом «This Is What the Truth Feels Like» (2016) заняў першае месца ў чарце Billboard 200. Уключаючы свае працы з No Doubt, Стэфані прадала больш за 30 мільёнаў копій альбомаў па ўсім свеце.
У 2003 годзе выпусціла сваю лінію адзення «L.A.M.B.». Уладальніца трох прэмій «Грэмі». У якасці сольнага выканаўцы атрымала ўзнагароду American Music Awards, Brit Awards, World Music Awards і дзве Billboard Music Awards. Часопіс Billboard назваў Стэфані 54-м самым паспяховым артыстам і 37-м самым паспяховым артыстам Hot 100 дзесяцігоддзя. Тэлеканал VH1 паставіў яе на 13-е месца ў спісе «100 найвялікшых жанчын у музыцы» 2012 года.
Дыскаграфія
Сольныя альбомы
Love. Angel. Music. Baby. (2004) The Sweet Escape (2006) This Is What the Truth Feels Like (2016) You Make It Feel Like Christmas (2017) Bouquet (2024)
Альбомы гурта No Doubt
No Doubt (1992) The Beacon Street Collection (1995) Tragic Kingdom (1995) Return of Saturn (2000) Rock Steady (2001) Push and Shove (2012)
Крыніцы
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1969 годзе