З’езд еўрапейскіх манархаў у Луцку адбыўся ў 1429 годзе ў замку Любарта. Яго мэтай было вырашэнне палітычных і эканамічных пытанняў дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Перадгісторыя Крэўская унія прадугледжвала аб’яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага на ўмовах асабістай уніі. Фактычна гэта азначала інкарпараванне Літвы ў склад Польшчы. Аднак у выніку грамадзянскай вайны 1389—1392 гадоў вялікім князем літоўскім стаў Вітаўт, які праводзіў самастойную ўнутраную і знешнюю палітыку, але ўсё роўна вымушаны быў прызнаваць сюзерэнітэт караля польскага і Вярхоўнага князя Літвы Ягайлы. Неаднаразовыя спробы пазбавіцца ад васалітэту не прыносілі поспеху.

Імператар Свяшчэннай Рымскай Імперыі, кароль венгерскі, нямецкі і чэшскі Сігізмунд заахвочваў Вітаўта да атрымання сапраўднай незалежнасці, прапанаваўшы таму прыняць каралеўскую карону і зраўняцца тым самым з ЯгайламГрушевський М. Історія України-Руси. — Т. IV, — К., 1993. — С. 142, 154.. Імператар хацеў цалкам аддзяліць Літву ад Польшчы, каб аслабіць уплыў апошняй на венграў і прусаў, бо Сігізмунд меў там свае інтарэсы. У далейшым ён хацеў стварыць саюз паміж літоўцамі, венграмі і немцамі супраць польскай дзяржавы. Пытанне аб каранацыі Вітаўта і стварэння асобнага Літоўска-Рускага Каралеўства павінна было вырашыцца ў Луцку. Акрамя таго, былі нявырашанымі многія складаныя палітычныя, абаронныя і эканамічныя пытанні, якія наспелі ў той час у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Зрабіўшы Луцк паўднёвай сталіцай ЛітвыЛеонтович Ф. Очерки истории литовско-русского права. — СПб., 1894. — С. 240, Вітаўт вырашыў правесці з’езд менавіта тут. Сюды з’ехаліся манархі, каб вырашыць свае і агульныя праблемы.

У пачатку студзеня 1429 года госці пачалі з’язджацца ў горад. Для іх размяшчэння былі прыгатаваныя двары і дамы не толькі ў Луцку, але і яго ваколіцах. Былі нарыхтаваныя сотні бочак віна і піва, статкі ласёў, зуброў, дзікоў, валы, бараны, залатыя і сярэбраныя сталовыя прыборы. Усяго ў Луцк прыбылі 15 тысяч чалавек, што перавышала насельніцтва горада ў некалькі разоўТроневич П. Оповідання з давньої історії Луцька. — Луцьк, 2006. — С. 23..

Бакі і прадстаўнікі Гаспадарамі былі Вітаўт з літоўскімі і рускімі княжымі родамі: Гальшанскіх, Сангушак, Чацвярцінскіх, Чартарыйскіх, Астрожскіх, Друцкіх, Курцэвічаў, шляхецкі род Кердзей, а таксама луцкія каталіцкі, праваслаўны, армянскі епіскапы, яўрэйскае духавенства.

У Луцк прыбылі прадстаўнікі наступных дзяржаў: Каралеўства Польскае. Кароль Уладзіслаў II Ягайла, кракаўскі біскуп Збігнеў Алясніцкі, Ян Тарноўскі, ваявода кракаўскі, сенатар Войцех Ястшэмбец, прадстаўнікі сем’яў Міхалоўскіх, Астрарога, Саматульскіх, князь лягніцкі (васал чэшскага караля), ваявода брэст-куяўскі, герцаг паморскі. Свяшчэнная Рымская імперыя, Венгрыя. Будучы імператар і кароль рымскі, чэшскі, венгерскі Сігізмунд з жонкай Барбарай, нямецкія, чэшскія, венгерскія, харвацкія, аўстрыйскія паны, шмат дваран, прыслугі, узброенай варты. Дацкае Каралеўства. Кароль дацкі і шведскі Эрык VII. Лівонскі Ордэн. Магістр Ордэна Зігфрыд Ландар фон Шпонхейм са сваімі рыцарамі. Тэўтонскі Ордэн. Камандор Балге. Папа Рымскі Марцін V даслаў пасланца легата Андрэя Дамінікана. Візантыйская імперыя. Прадстаўнікі імператара Іаана VIII. Вялікае княства Маскоўскае. Гаспадар Васіль II Васільевіч, мітрапаліт Фоцій. Вялікае княства Разанскае. Гаспадар Іван Фёдаравіч. Вялікае княства Цвярское. Гаспадар Барыс Аляксандравіч. Адоеўскае княства. Князь Юрый Раманавіч. Татарскія ханы Перакопскай, Данской, Волжскай ордаў.

Спачатку ў Луцк прыбыла польская дэлегацыя, пасля іншыя. Рымскі кароль спазніўся і прыбыў у Луцк толькі ў 20-х чыслах студзеня. Яго сустрэча была асабліва пышнай. Далёка за горад выехалі гаспадары на чале з Вітаўтам і Ягайлам і прадстаўнікі рускай, лацінскай, армянскай, яўрэйскай, караімскай абшчын Луцка. Пасля ўрачыстай сустрэчы працэсія рушыла да самога горада. Насустрач выходзілі многія жыхары з вёсак, самі лучане і госці з’езду. Працэсія мела пэўнае значэнне прэзентацыі, дзе кожны кіраўнік спрабаваў паказаць сваё прадстаўніцтва як мага пышней, каштоўней, багацей. Усё адбывалася пад гукі званоў цэркваў і касцёлаў, труб, барабанаў, сурмТроневич П. Волинь в сутінках української історії XIV—XVI ст. — Луцьк, 2003 — с.36. Па прыбыцці ў замак вялікі князь зладзіў яшчэ адзін прыём з каралеўскімі ўшанаванняміStecki. Łuck starożytny i dzisiejszy, — Kraków, 1876 — s.54.

Пакуль не пачаліся дыпламатычныя перамовы, госці забаўляліся, балявалі. Штодня спажывалася 700 бочак мёду, віна, мальвазіі і іншых напояў, 700 валоў, 1400 бараноў, сотні ласёў, дзікоў, а таксама іншыя стравыAdam Wojnicz. Łuck na Wołyniu, — Łuck, 1922 — s.11. У перапынках паміж дыскусіямі госці бавілі час у розных забавах, рыцарскіх турнірах, паляваннях. Шут Вітаўта (пазней высветлілася, што ён быў агентам Сігізмунда і шпіёніў на яго карысць) забаўляў гасцей. Дыпламатычныя пасяджэнні праходзілі ў княжацкім палацы, які знаходзіўся ў Верхнім замку Луцка.

Праблемы, якія вырашаліся Пытанні, якія абмяркоўваюцца ўдзельнікамі, тычыліся палітычнага, эканамічнага, ваеннага і рэлігійнага аспектаў жыцця ЕўропыТ.Садовнік, О.Бірюліна, В.Баран. Європейський з'їзд 1429 року в Луцьку. — Луцьк, 2006 — с.24-26. Валашскае пытанне. Венгры, туркі і палякі прэтэндавалі на землі Малдавіі. У барацьбе з туркамі Малдова па пагадненні 1412 года павінна была выступаць на баку Сігізмунда. Але яна не выконвала абавязацельствы. Сігізмунд за гэта прапаноўваў падзяліць край паміж Польшчай і Венгрыяй. Каранаванне Вітаўта. Каб адцягнуць амбіцыі Вітаўта на Чэшскае Каралеўства, і каб аслабіць Польшчу, Сігізмунд здаўна падбухторваў Вітаўта на Літоўскае Каралеўства. Вітаўт таксама гэтага хацеў, але актыўнымі праціўнікамі літоўска-рускага каралеўства былі палякі, якія кіраваліся тым, што літоўцы не маюць права грэбаваць уніяцкімі абавязацельствамі. Пытанне каранацыі адклалі на наступны з’езд у Вільні. Стварэнне антытурэцкай кааліцыі. Манархі, якія мелі свае інтарэсы на Балканы або паблізу ракі Дунай, былі занепакоены турэцкай пагрозай. Хоць адносіны Порты і Візантыі зрэдку складваліся мірна, вынік асманска—венецыянскай вайны 1423—1430 гадоў на карысць туркаў і турэцкая аблога Канстанцінопаля 1422 года не давалі падставы для надзеі на мірную будучыню. Венгерскі і нямецкі кароль выступіў з прапановай да Літвы і Польшчы ўвайсці ў антытурэцкую кааліцыю, на што палякі адказалі сваім нежаданнем падвяргацца вялікай небяспецы, пакуль у кааліцыі не будзе вялікая колькасць еўрапейскіх дзяржаў. Ганзейскае пытанне. Дацкі кароль Эрык быў асабліва зацікаўлены ўрэгуляваць адносіны з гарадамі Нямецкай Ганзы. Адвечныя сутыкненні паміж імі і Даніяй высільвалі каралеўства. Абмяркоўваліся пытанні аб урэгуляванні адносін з гарадамі Ганзы. Рэлігійныя пытанні. На з’езд выносілася пытанне аб уніі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Вітаўт імкнуўся мець у княстве самастойную царкоўную арганізацыю, акрамя таго, унію падтрымліваў рымскі кароль і папскія паслы. Аднак духавенства адмовілася нават уступаць у дыскусію, у выніку справа скончылася нічым. Абмяркоўваліся на фоне пытання аб расколе каталіцкай царквы і дзейнасць гусітаў у Чэхіі.

Акрамя таго, абмяркоўваўся шэраг пытанняў аб выпрацоўцы правілаў гандлю, аб падатках, аб суднаходстве па Балтыцы.

Асноўнае пытанне (каранацыя Вітаўта), на паспяховае рашэнне якога спадзяваліся Сігізмунд і Вітаўт, сарвана палякамі. Выказаўшы свой пратэст, польская дэлегацыя пакінула ЛуцкБарабашев А. Витовт. Последние двадцать лет княжения. 1410—1430. — СПб, 1891, -с.239-241. Усё ж каранацыю Вітаўта запланавалі на жнівень наступнага года. З-за процідзеяння палякаў падзею перанеслі на верасень 1430. Каранацыйныя акты былі падрыхтаваны ў канцылярыі Сігізмунда. Літва абвяшчалася каралеўствам на вечныя часы. Аднак праз перашкоды з боку палякаў, якія перакрылі шлях і не пусцілі карону ў ЛітвуStecki. Łuck starożytny i dzisiejszy, — Kraków, 1876 — s.54, урачыстая каранацыя Вітаўта так і не адбылася.

Значэнне Для тагачаснага Луцка як аднаго з галоўных гарадоў ВКЛ з’езд манархаў быў важнай дыпламатычнай і гістарычнай падзеяй, якая падкрэсліла значнасць горада ў развіцці княства і Каралеўства Польскага. Але, улічваючы вялікую колькасць рознагалоссяў і спрэчак паміж удзельнікамі з’езду, вялікага палітычнага значэння для Еўропы ён не меў.

Крыніцы

Спасылкі Карона Вітаўта. Ізуминка історії Puota Lucko suvažiavime Apie vytauto karūnavimą (недаступная спасылка) T.J.Stecki. Łuck starożytny i dzisiejszy, — Kraków, 1876 — s.54 Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, t. 1, pod red. F. Sulimirskiego, B. Chlebowskiego, W. Walewskiego, t. 5, 1884, s. 779. Kalendarium Władysława II Jagiełły Adam Wojnicz. Łuck na Wołyniu, — Łuck, 1922 — s.11 Т. Садоўнік, В.Біруліна, В. Баран. Європейський з'язд 1429 року ў Луцьку. — Луцьк, 2006 ISBN 966-361-133-2

Катэгорыя:Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Міжнародныя канферэнцыі Катэгорыя:1429 год у Еўропе Катэгорыя:Гісторыя Луцка Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі