Інстытут электразваркі імя Я. А. Патона НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення матэрыялазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне прыроды зваркі, пайкі, наплаўкі, напылення і роднасных працэсаў, стварэння на іх аснове новых высокапрадукцыйных тэхналогій, абсталявання і матэрыялаў; трываласці і эксплуатацыйных уласцівасцяў зварных канструкцый, распрацоўкі прынцыпаў і асноў іх праектавання, павышэння надзейнасці, даўгавечнасці і рэсурсу; аўтаматызацыі і механізацыі працэсаў зваркі і роднасных працэсаў; стварэнне новых тэхналогій і абсталявання электраметалургічнай вытворчасці асабліва якасных сплаваў і кампазіцыйных матэрыялаў і вырабаў з іх.
Гісторыя У 1929 па ініцыятыве Я. А. Патона пры Усеўкраінскай акадэміі навук створана кафедра інжынерных збудаванняў і ў яе складзе арганізавана Электразварачная лабараторыя. У 1930 пры Акадэміі створаны электразварачны камітэт. Я. А. Патонам ўпершыню ў свеце распрацавана комплексная праграма развіцця зварачнай вытворчасці. У 1934 на базе электразварачнага камітэта і Электразварачнай лабараторыі заснаваны навукова-даследчы інстытут электразваркі. У 1945 прысвоена імя Я. А. Патона.
Структура Аддзел аўтаматызаваных сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі Аддзел аўтаматычнага рэгулявання працэсаў зваркі і нанясення пакрыццяў Аддзел даследавання фізіка-хімічных працэсаў у зварачнай дузе Аддзел эканамічных даследаванняў Аддзел электратэрмічных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў Аддзел агульных праблем тэхнікі і тэхналогіі дугавой зваркі Аддзел ахоўных пакрыццяў Аддзел зварачных і роднасных тэхналогій у медыцыне і экалогіі Аддзел зваркі газанафтавых труб Аддзел зваркі пластмас Аддзел зваркі легіраваных сталей Аддзел імпульсных працэсаў і тэхналогіі дугавой зваркі Аддзел касмічных тэхналогій Лабараторыя электронна-прамянёвай нанатэхналогіі неарганічных матэрыялаў для медыцыны Лабараторыя надзейнасці зварных канструкцый і механічных выпрабаванняў Лабараторыя зваркі, рэзкі і апрацоўкі металаў выбухам Аддзел матэматычных метадаў даследаванняў фізіка-хімічных працэсаў пры зварцы і спецэлектраметалургіі Аддзел металургіі і тэхналогіі зваркі высокалегіраваных сталей і сплаваў Аддзел металургіі і зваркі тытанавых сплаваў Аддзел трываласці зварных канструкцый Аддзел наплавачных матэрыялаў і тэхналогіі наплаўкі металаў Аддзел неразбуральных метадаў кантролю якасці зварных злучэнняў Аддзел новых канструктыўных формаў зварных збудаванняў і канструкцый Аддзел новых фізіка-хімічных спосабаў зваркі Аддзел аптымізацыі зварных канструкцый новай тэхнікі Аддзел парафазных тэхналогій неарганічных матэрыялаў Аддзел плазменна-шлакавай металургіі Аддзел спецыялізаванай высакавольтнай тэхнікі і лазернай зваркі Аддзел стыкавой зваркі Аддзел тэхналагічнай трываласці і тэхналогіі зваркі сталей падвышанай трываласці Аддзел тэхнічнай дыягностыкі зварных канструкцый Аддзел фізікі газавага разраду і электратэрміі Аддзел фізіка-металургічных працэсаў наплаўкі зносастойкіх і гарачатрывалых сталей Аддзел фізіка-металургічных праблем электрашлаковых тэхналогій Аддзел фізіка-механічных даследаванняў зварнасці канструкцыйных сталей Аддзел фізіка-хімічных даследаванняў матэрыялаў Аддзел фізіка-хімічных працэсаў Аддзел фізічных працэсаў, тэхнікі і абсталявання для электронна-прамянёвай і лазернай зваркі Доследнае канструктарска-тэхналагічнае бюро Дзяржаўная эксперыментальная вытворчасць Доследны завод спецэлектраметалургіі Даоследны завод зварачнага абсталявання Доследны завод зварачных матэрыялаў Інжынерны цэнтр зваркі ціскам Міжнародны цэнтр электронна-прамянёвых тэхналогій Дзяржаўная арганізацыя Навукова-інжынерны цэнтр «Дуга» Навукова-інжынерны цэнтр электрашлаковых тэхналогій Навукова-інжынерны цэнтр «Матэрыялаапрацоўка» Навукова-інжынерны цэнтр даследавання і вытворчасці зварных канструкцый Навукова-вытворчы цэнтр «Тытан» Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-тэхнічны цэнтр забеспячэння якасці і сертыфікацыі «СЕПРОЗ» Нацыянальнай акадэміі навук Украіны» Дзяржаўны навукова-інжынерны цэнтр зваркі і кантролю ў галіне атамнай энергетыкі Дзяржаўнае знешнегандлёвае вытворчае прадпрыемства «Фірма «ИНПАТ» Дзяржаўнае прадпрыемства «Атэстацыйны цэнтр па неразбуральным кантролі» Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-інжынерны цэнтр матэрыялаў для зваркі і наплаўкі» Запарожскі навукова-інжынерны цэнтр па плазменных тэхналогіях Навукова-вытворчае малое дзяржаўнае прадпрыемства «Плазматрон» Навукова-інжынерны цэнтр «Патон-Азоўмаш» Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр энергазберагальных канструкцый і тэхналогій «Тэхналуч» Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр «Перспектыўныя тэхналогіі»
Спасылкі Сайт інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны