Англа-бура-зулуская вайна — агрэсіўная вайна брытанскіх каланізатараў і бураў супраць зулусаў у 1838—1840 гадах.
У сярэдзіне 30-х гадах XIX стагоддзя на землі зулускіх плямёнаў, якія засялялі тэрыторыю , накіраваліся буры з . У красавіку 1838 года паміж бурамі і зулусамі разгарнуліся ваенныя дзеянні, прычым да бураў далучыліся брытанскія каланісты. Першапачаткова зулусы пад камандаваннем вярхоўнага правадыра ўціскалі заваёўнікаў. Аднак 16 снежня 1838 года бурам удалося нанесці паражэнне зулусам у даліне ракі Інкомэ. Таксама ў снежні ў Порт-Натале высадзіліся брытанскія рэгулярныя войскі, якія заставаліся там да снежня 1839 года. 23 сакавіка 1839 года зулускія прадстаўнікі вымушаны былі заключыць пагадненне з камандаваннем брытанскіх войскаў, па якім землі на поўдзень ад ракі Тугелы адыходзілі да бураў. На гэтай тэрыторыі была створана бурская дзяржава Наталь. У студзені 1840 года буры вераломна аднавілі ваенныя дзеянні і разграмілі войскі Дзінгаана. У лютым 1840 года было абвешчана аб далучэнні да дзяржавы Наталь зямель паміж рэкамі Блэк-Умфалозі і Тугела.
Крыніцы
Літаратура
История Африки в XIX — начале XX в. — М., 1967.
Спасылкі
А́НГЛО-БУ́РО-ЗУЛУ́ССКАЯ ВОЙНА́ 1838-40 // БРЭ.
Катэгорыя:Каланіяльныя войны Катэгорыя:Гісторыя Афрыкі Катэгорыя:Войны XIX стагоддзя Катэгорыя:Войны Вялікабрытаніі