Пётр Мікітавіч Ткачо́ў (; , сяло Сіўцова, Вялікалуцкі павет, Пскоўская губерня, Расійская імперыя — , Парыж) — рускі літаратурны крытык, публіцыст, рэвалюцыянер, ідэолаг якабінскага напрамку ў народніцтве.

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Сіўцова Вялікалуцкага павета Пскоўскай губерніТкачев Петр Никитич // Календарь знаменательных и памятных дат на 2024 год. у небагатай дваранскай сям’і. З 1865 года супрацоўнічаў у часопісах «Русское слово» і «Дело» (пад псеўданімамі П. Никитин, П. Нионов, Всё тот же і іншымі). У 1868 годзе экстэрнам скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У другой палове 1860-х гадоў быў блізкі да рэвалюцыйных арганізацый ішуцінцаў, Г. А. Лапаціна і Ф. В. Валхоўскага, удзельнічаў у дзейнасці тайнага студэнцкага гуртка «Смор­гон­ская ака­де­мия». За рэвалюцыйную прапаганду сярод студэнтаў падвяргаўся зняволенню ў турме і знаходзіўся пад наглядам паліцыі. За арганізацыю студэнцкіх хваляванняў у Санкт-Пецярбургу ў 1869 годзе быў арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Пасля адбывання пакарання быў сасланы ў 1873 годзе ў горад Вялікія Лукі і ў гэтым жа годзе эміграваў за мяжу. Жыў у Швейцарыі і Францыі.

У эміграцыі П. М. Ткачоў супрацоўнічаў у часопісе «Вперёд», далучыўся да польска-рускай эмігранцкай групы «рускіх якабінцаў». У 1875—1881 гадах (пасля разрыву з П. Л. Лаўровым) выдаваў часопіс «Набат» у Жэневе, з 1879 года ў Лондане. У часопісе прапагандаваў свае ідэі, вёў палеміку з М. А. Бкуніным і П. Л. Лаўровым. У 1877 годзе быў адным з заснавальнікаў мала вядомага ў Расіі «Таварыства народнага вызвалення». У сярэдзіне 1870-х гадоў П. М. Ткачоў зблізіўся з французскім бланкістамі, супрацоўнічаў у іх газеце «Ni dieu, ni maître» («Ні бога, ні гаспадара», 1880—1882).

У канцы 1882 года П. М. Ткачоў цяжка захварэў і апошнія гады жыцця правёў у псіхіятрычнай лячэбніцы. Памёр у Парыжы.

Погляды і літаратурная дзейнасць П. М. Ткачоў лічыў, што капіталізм у парэформеннай Расіі разбурае традыцыі, асновы грамадскага жыцця, у прыватнасці суполку, настойваў на неадкладнай рэвалюцыі. Не верыў у здольнасць сялянства самастойна здзейсніць рэвалюцыю, даказваў неабходнасць стварэння тайнай арганізацыі «рэвалюцыйнай меншасці» з мэтай захопу ўлады, стварэння рэвалюцыйнай дыктатуры і правядзення сацыяльных пераўтварэнняў. У сваіх філасофскіх поглядах абараняў матэрыялізм і абвяргаў ідэалізм, лічыў эканамічны фактар найважнейшым рычагом сацыяльнага развіцця. Сваю філасофскую пазіцыю называў рэалізмам. Быў прыхільнікам абагульвання прылад і сродкаў вытворчасці, пераўтварэння сельскай абшчыны ў камуну, знішчэння традыцыйнай сям’і. Сцвярджаў, што прынцып нацыянальнасці несумяшчальны з прынцыпам сацыялістычнай рэвалюцыі.

Аўтар артыкулаў па гісторыі, сацыялогіі, праве, эканоміцы, педагогіцы. У літаратурнай крытыкі выступаў паслядоўнікам М. Г. Чарнышэўскага, М. А. Дабралюбава, Д. І Пісарава. Абвінавачваў І. С. Тургенева ў скажэнні карціны народнага жыцця, абвяргаў сатыру М. Я. Салтыкова-Шчадрына, Л. М Талстога называў «салонным пісьменнікам».

Крыніцы

Літаратура

Козьмин Б. Ткачев Пётр Никитич // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 281—284. — 824 стб.: ил. Ткачо́в Петро Микитович // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 273. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.

Спасылкі Ткачев Петр Никитич // Календарь знаменательных и памятных дат на 2024 год. Псковская областная универсальная научная библиотека имени Валентина Яковлевича Курбатова

Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Публіцысты XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Народнікі Катэгорыя:Эмігранты з Расійскай імперыі