ААТ «ФанДАК» (скарачэнне ад «Бабруйскі фанерна-дрэваапрацоўчы камбінат») — беларускае дрэваапрацоўчае прадпрыемства, размешчанае ў горадзе Бабруйск Магілёўскай вобласці.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя Бабруйск з’яўляўся буйным цэнтрам дрэваапрацоўкі, у 1892—1914 гадах тут дзейнічала 10 лесапільных заводаў і мануфактур. Новае дрэваапрацоўчае прадпрыемства было заснавана ў 1926 годзе. У 1929 годзе ўведзены ў эксплуатацыю лесапільны цэх і электрастанцыя, у 1930 годзе — новы дрэваапрацоўчы і фанерны, у 1931 годзе — цэх стандартных дамоў. У 1936 годзе для перапрацоўкі адходаў завода быў пабудаваны Бабруйскі гідролізны завод. У гады Вялікай Айчыннай вайны часткова разбураны, аднавіў працу ў 1944 годзе. Да 1951 года называўся Бабруйскі лесакамбінатБобруйский фанерно-деревообрабатывающий комбинат (ФанДОК) на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь). У 1950-я—1980-я гады на заводзе былі ўведзены ў эксплуатацыю новыя цэхі па вытворчасці розных вырабаў з драўніны.

21 снежня 1970 года было створана Бабруйскае вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне, якое ўваходзіла ў сістэму Міністэрства лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССРОткрытое акционерное общество «ФанДОК» (ОАО"ФанДОК") на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь). У 1978 годзе вытворчае аб’яднанне было перайменавана ў «Бабруйскдрэў» імя 60-годдзя БССР. У 1991—1994 гадах — народнае прадпрыемства «Бабруйскдрэў», у 1994—1996 гадах — акцыянернае таварыства, з 1996 года — адкрытае акцыянернае таварыства «ФанДАК» (паводле іншай інфармацыі, завод быў ператвораны ў ААТ ужо ў 1994 годзе). У 1991 годзе на прадпрыемстве была ўведзена ў эксплуатацыю фабрыка кухоннай мэблі, у 1992 годзе — фабрыка экспартнай мэблі, у 1995 годзе — завод сталярных і мэблевых пліт.

Сучасны стан Прадпрыемства вырабляе мэблю (кухонную, корпусную, стэлажную), дзвярныя блокі, профільныя дэталі, габляваныя піламатэрыялы і нарыхтоўкі, мэблевы шчыт, сталярную пліту, габляваны шпон, клееную фанеру, паліўную дранку. У 2016 годзе акцыі ФанДАКа былі перададзеныя Банку развіцця Рэспублікі Беларусь, якому было даручана ўтварыць дрэваапрацоўчы холдынг. У 2017 годзе Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь кампенсавала частку працэнтаў за карыстанне крэдытамі, узятымі прадпрыемствам на тэхнічнае перааснашчэнне.

Па выніках 2018 года выручка прадпрыемства склала 41,6 млн руб. (каля 20 млн долараў). Чыстая страта прадпрыемства ў 2018 годзе склала 9,3 млн руб. (блізу 4,5 млн долараў).

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Старонка на сайце канцэрна «Беллеспаперапрам» Старонка на сайце «Холдынгу арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці Borwood»

Катэгорыя:Прадпрыемствы Бабруйска Катэгорыя:Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы