Астрагáл ( — хрыбетная ці пятачная косць, косць для гульні, гульня ў косці) Вейсман А. Д. Греческо-русский словарь. — СПб., 1899. — М.: 1991. — С. 210  — у Старажытнай Грэцыі астрагалам называлі ігральную косць у выглядзе кубіка. Адсюль рэдкае ўжыванне гэтага слова для абазначэння тэсераў — кубікаў смальты ці мармуру для мазаікі. У Дадоне (паўночна-заходняя Грэцыя) знаходзілася свяцілішча Зеўса з яго культавай статуяй, у руцэ якой быў бізун з прымацаванымі да яго астрагаламі (бабкамі). Хістаючыся на ветры, яны біліся аб медную талерку. Па гэтым гуку жрыцы рабілі свае прадказанні (Паўсаній. Апісанне Элады. I, VII,VIII).

У класічнай архітэктуры астрагалам называецца складаны (камбінаваны) аблом (профіль) у форме паўавала над прамавугольнай палічкай, які завяршае выкружку (увагнутую частку профілю). Гэтая назва часам тлумачаць падабенствам архітэктурнага астрагала з пятачнай косцю чалавека. Валік — частка астрагала, якая выступае вонкі — можа быць гладкім ці з арнаментам у выглядзе ланцужка, у якім чаргуюцца авальныя і дыскападобныя элементы: «пацеркі» () і «верацёны» () — так званыя «астрагалы з верацёнамі і пацеркамі» (). Іншая назва: жамчужнік. Радзей сустракаецца аздабленне, якое складаецца з паслядоўнасці аднолькавых шарападобных «пацерак» («астрагалы толькі з пацеркамі») ці матыў з маленькіх перавернутых трохвугольных лісткоў (), або «вераўча́ны матыў» (), або папросту: «пляцёнка» Pevsner N., Honour H., Fleming J. Lexikon der Weltarchitektur. — München: Prestel, 1966. — S. 49, 367 .

У архітэктурным ордары астрагал звычайна размяшчаюць паміж фустам (ствалом) калоны ці пілястры і капітэллю. У гэтым выпадку астрагал разглядаюць як складовую частку іанічнага кіматыя ( — хваля) — профіль двайнога S-падобнага выгіну, упрыгожаны іонікамі. У дарычным ордары аналагічную функцыю выконваюць «колцы» — анулі (), ці анелеты ( — «колца»)Михаловский И. Б. Теория классических архитектурных форм. — М.: Изд-во Всесоюзной Академии архитектуры, 1937. — С. 55—59 .

У мастацтве Старажытнага Рыма і архітэктуры італьянскага Адраджэння, паводле трактата Л. Б. Альберці, астрагал на калоне называлі «нашыйнікам» ( — ланцуг). Астрагалы таксама размяшчаюць паміж фустам калоны і базай Власов В. Г. Астрагал // Власов В. Г. Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства. В 10 т. — СПб.: Азбука-Классика. — Т. I, 2004. — С. 510—511 .

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктурныя элементы