Ві́льва () — рака ў Пермскім краі Расіі, левы прыток ракі Усьвы. Пачынаецца на заходніх адгор’ях Уральскага хрыбта, на ўсходзе краю каля мяжы са Свярдлоўскай вобласцю. У вярхоўях рака горнага тыпу, ніжэй – раўніннага. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Цячэ ў заходнім і паўднёва-заходнім напрамку. Працякае па тэрыторыі Грамячынскага, Горназаводскага і Чусаўскога раёнаў. Упадае ў Усьву за 4 км ад вусця на тэрыторыі горада Чусавога.
Даўжыня — 170 км, агульная плошча вадазбору — 3020 км², сярэдняя вышыня вадазбору — 387 м. Сярэдні ўхіл — 2 м/км. Прытокі: (левы) Віжай.
Катэгорыя:Рэкі Пермскага края