Кало́кер (, ; поўная форма імя невядомая) — рымскі ўзурпатар у 333—334 гадах у часы кіравання імператара Канстанціна I Вялікага.
Калокер, знаходзячыся на пасадзе «magister pecoris camelorum» (начальніка статкаў вярблюдаў), падняў паўстанне на Кіпры і абвясціў сябе імператарам. У 334 годзе атрады ўзурпатара былі разбіты войскамі сваяка Канстанціна I Далмацыя Цэнзара, а самога Калокера ўзялі ў палон. Яго разам з саўдзельнікамі катавалі, а затым пакаралі смерцю ў кілікійскім горадзе Тарсе.
Крыніцы
Літаратура Аўрэлій Віктар. Пра цэзараў. 41. 10-11. DiMaio, Michael. «Calocaerus (333/334 A.D.)». De Imperatoribus Romanis.
Катэгорыя:Рымскія ўзурпатары Катэгорыя:Пакараныя смерцю кіраўнікі Катэгорыя:Пакараныя смерцю ў Рымскай імперыі ў IV стагоддзі